Радыё Свабода пачала штомесячны маніторынг цэнаў у Беларусі на самыя неабходныя тавары. 24 студзеня карэспандэнты Свабоды наведалі вёскі Івацэвіцкага раёну, дзе ўжо няма крамаў, разам з аўталаўкай раённай спажывецкай каапэрацыі, вывучылі цэны і паслухалі вяскоўцаў.