Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас суду над Алесем Мехам паказалі фільмы «зь лекцыяй аб гісторыі паўстаньня 1863–64 гадоў»


Алесь Мех (у цэнтры) з паплечнікамі
Алесь Мех (у цэнтры) з паплечнікамі

Кобрынскі суд прысудзіў штраф у памеры 50 базавых велічыняў (1050 рублёў) грамадзкаму актывісту Алесю Меху за «ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі».

Несанкцыянаванай акцыяй суд палічыў ушанаваньне паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, якое адбылося ў Сьвіслачы 30 кастрычніка.

Суд адбываўся два дні, у часе працэсу заслухалі сьведак-міліцыянтаў. Таксама ў судзе прадэманстравалі відэа акцыі, зьнятае супрацоўнікамі міліцыі.

«Цікава, што людзі, якія прыйшлі папрысутнічаць у судзе, змаглі пабачыць фільмы зь лекцыяй пра гісторыю паўстаньня. Тыя, хто ня змог пабываць у Сьвіслачы, зь вялікай увагай праглядалі гэтыя фільмы ў судзе. У выніку рэкляма ўдалася, людзі сказалі, што абавязкова наступным разам паедуць у Сьвіслач на гэтае мерапрыемства, якое ладзіцца штогод», — сказаў Алесь Мех.

Алесь Мех кажа, што яму найбольш прыкра, што пад рэпрэсіі падпадаюць нават не палітычныя акцыі:

«Прамаскоўская ўлада зьнішчае тых, хто бароніць гэтую гістарычную памяць, і зьнішчае саму гісторыю Бацькаўшчыны. Гэта было не палітычнае мерапрыемства, прычым праходзіла на Дзяды. І мы як хрысьціяне ішлі да помнікаў тых змагароў, якія аддалі сваё жыцьцё за незалежнасьць».

Цягам апошняга году, сказаў Свабодзе Алесь Мех, ён пяць разоў атрымліваў штрафы за розныя грамадзкія і палітычныя акцыі. Была спыненая толькі адна справа ў дачыненьні да яго — за акцыю ў часе выбараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG