Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці адбылася акцыя да Дня правоў чалавека


Праваабаронцы «Берасьцейскай вясны» адзначылі 68-я ўгодкі прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.

Як распавёў сябра арганізацыі Ўладзімер Вялічкін, у часе акцыі берасьцейцам раздалі некалькі соцень асобнікаў газэты «Народная Воля»:

«Мы раздавалі спэцвыпуск газэты з праваабарончай старонкай „За нашыя і вашыя правы“. Мерапрыемства прымеркаванае да чарговай гадавіны прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. Мы віншавалі людзей з гэтай нагоды. Шмат хто адгукаўся, і было цікава пачуць ад людзей, што з правамі чалавека ў нашай краіне складанасьці», — сказаў Уладзімер Вялічкін.

Напярэдадні праваабаронцы «Берасьцейскай вясны» зладзілі круглы стол, прысьвечаны апошнім судовым працэсам за ўдзел у несанкцыянаваных масавых акцыях.

10 сьнежня 1948 году Генэральная Асамблея ААН зацьвердзіла і абвясьціла Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG