Музэй Барыса Кіта існуе ў школе, дзе ён вучыўся і настаўнічаў.
«Пашпарт» зроблены на трох мовах: па-расейску, па-ангельску і па-польску. Рыхтуецца і на беларускай мове, і на нямецкай, і на кітайскай.
На спробы кіроўцаў Горадзенскага аўтапарку дамагчыся нармальных умоў працы і годнай аплаты адміністрацыя адказвае звальненьнямі. Некаторыя з кіроўцаў вымушаны шукаць іншай працы, а нехта спрабуе дамагацца справядлівасьці праз суд. Адміністрацыя ўпэўненая, што дзейнічае слушна.
Актывісты заклікаюць пераназваць вуліцу Савецкую ў Наваградку на вуліцу ў гонар ганаровага грамадзяніна горада Барыса Кіта, які памёр 1 лютага на 108-ым годзе жыцьця.
Адметнасьцю сёлетняй кампаніі па абраньні дэпутатаў мясцовых саветаў становяцца тэматычныя пікеты кандыдатаў. Выяўляецца, што тэма саміх выбараў і ў кандыдатаў, і ў выбарнікаў займае далёка не галоўнае месца — агітуюць за іншае.
Свабода напярэдадні 50-годзьдзя ўстановы наведала жонку Алеся Белакоза Веру Ігнатаўну, якая прыгадала, як ствараўся і дзейнічаў музэй, як жыў і працаваў вядомы настаўнік і руплівец.
Сярод зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў ёсьць і такія, што ўдзельнічаюць у выбарчых кампаніях ужо ня першы раз. Аднак раней ім ніколі не давялося атрымаць дэпутацкі мандат. Свабода вырашыла высьветліць у іх, навошта яны раз за разам зноў спрабуюць прабіцца ў дэпутаты.
Валер Мінец двойчы зьвяртаўся зь лістамі да кіраўніцтва Лідзкага аўтапарку № 2 і «Гроднааблаўтатранса» з патрабаваньнем прыбраць «георгіеўскія» стужкі з гарадзкіх аўтобусаў у Лідзе — і дамогся гэтага рашэньня.
Драўляную сьцяну, якая была ў аварыйным стане, аднавілі. Будаўнікі чакаюць праекту, каб замяніць падлогу алтара і перарабіць балькон для хору.
Паўстаньне 1863 году, якое мела на мэце адмену падзелаў Рэчы Паспалітай, было жорстка задушана ўладамі ў 1864 годзе. Аднак яно стала штуршком для разьвіцьця беларускай самасьвядомасьці і будучай дзяржаўнасьці.
Гарадзенскі праваабарончы сайт harodniaspring.org западозрыў смаргонскую раённую газэту «Светлы шлях» у тым, што яна апублікавала сьпіс кандыдатаў у дэпутаты на мясцовых выбарах 18 лютага да таго, як іх зацьвердзіла акруговая камісія.
У горадзе Скідзелі Горадзенскага раёну на 76-м годзе жыцьця ад інсульту памёр Рыгор Фарманян, актыўны сябра Беларускага народнага фронту ў 90-я гады мінулага стагодзьдзя.
18 студзеня — апошні дзень рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі. Карэспандэнты Свабоды перадаюць пра тое, што адбываецца ў рэгіёнах.
Новая кніга Сяргея Шапрана «Беларускі гістарычны анэкдот» — першае выданьне ў жанры сучаснага гістарычнага анэкдота, у якім сабрана больш за паўтысячы вясёлых і ня вельмі вясёлых гісторый з удзелам больш як сотні вядомых беларускіх пісьменьнікаў, дзеячоў культуры і палітыкі.
Турысты прыляцелі з Польшчы, іх візыт носіць дзелавы характар.
Вадзяны млын пачатку ХХ стагодзьдзя ў вёсцы Нарушаўцы Ашмянскага раёну на Горадзеншчыне, які рабочыя сельгаспрадпрыемтва «Гальшаны» ўжо пачалі былі разьбіраць, усё ж перададуць у карыстаньне мясцоваму краязнаўцу Алесю Варыкішу, які займаецца ў гэтых мясьцінах агратурызмам.
Карэспандэнты Свабоды паразмаўлялі зь імі, каб высьветліць, што падштурхнула гэтых людзей удзельнічаць у выбарчай кампаніі.
Юбілей літаб’яднаньня «Белавежа», сьвяткаваньне 100-годзьдзя БНР беларускай меншасьцю ў Польшчы пад пагрозай — няма сродкаў. Сёлета ўрад Польшчы скараціў фінансаваньне беларускіх культурных праектаў.
У вёсцы Каробчыцы Горадзенскага раёну, амаль каля польскай мяжы, сям’я прадпрымальнікаў Андрэевых адкрывае «савецкі» бар «Товарищ», аздоблены партрэтамі Леніна, чальцоў Палітбюро, вымпэламі, часопісамі ды іншай атрыбутыкай савецкага часу.
Архіў быў знойдзены два гады таму ў Горадні польскай прафэсаркай Марыяй Каламайскай-Саед. Дакумэнты літаральна рассыпаліся ў руках, але, дзякуючы адмыслоўцам Музэя Падляскага ў Беластоку, адноўленыя і вернуцца ў Горадзенскі гісторыка-археалягічны музэй.
Загрузіць яшчэ