Ноўтбукі, канфіскаваныя падчас вобыску ў траўні 2010 года ў Юр’я Варонежцава, далучаны да крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 сьнежня.
"Запуск Эўранэсту ў няпоўным фармаце ідзе насуперак прынцыпам, прынятым на саміце Ўсходняга партнэрства ў Празе ў 2009 годзе, і цалкам падрывае дэмакратычную легітымнасьць гэтага аб'яднаньня", — гаворыцца ў распаўсюджаным камэнтары прэс-сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных.
Ад 12 траўня Нацыянальны банк мае намер пашырыць калідор ваганьняў курсу беларускага рубля да кошыка валют з 8 да 12%. Адпаведная пастанова была прынятая праўленьнем Нацбанку 5 траўня.
У Менску ў аўторак быў прэзэнтаваны шосты нумар гістарычнага дайджэсту "Деды". У зборнік увайшлі матэрыялы канфэрэнцыі па этнагенезе беларусаў, якая адбылася ў Менску 30 студзеня.
Беларуская дзяржава ня выдзеліла ні рубля на дзейнасьць Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага за ўсе 15 гадоў існаваньня арганізацыі, – заявіў старшыня арганізацыі Алег Рудакоў, які прыбыў у Магілёў з прыватным візытам.
Незалежная журналістыка Беларусі сёньня "ў небясьпецы, бо зьяўляецца адной з галоўных пагроз рэжыму". Так ахарактарызавала сытуацыю са свабодай СМІ старшяна БАЖ Жана Літвіна напярэдадні Сусьветнага дня свабоды друку, які адзначаецца 3 траўня.
"Валюты ў краіне дастаткова", — заявіў журналістам старшыня Менгарвыканкаму Мікалай Ладуцька 1 траўня на сьвяточным мітынгу Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў Менску.
У мітынгу на плошчы Бангалор у абарону правоў працоўных 1 траўня ў Менску ўзялі ўдзел прыкладна 30 чалавек. Мітынг праводзілі прадстаўнікі аргкамітэту Нацыянал-бальшавіцкай партыі ў Беларусі (НБП) і грамадзкае аб'яднаньне "За Саюз і камуністычную партыю Саюза" (СКПС).
Беларусь заняла чацвёртае месца сярод краін былога СССР у тэмпах росту афіцыйнага курсу даляра ЗША да нацыянальнай валюты за першыя чатыры месяцы 2011 году.
Беларусь заняла другое месца сярод краін былога СССР у росьце спажывецкіх цэн у першым квартале гэтага году (сакавік да сьнежня — 6,1%).
У 2011 годзе ў Беларусі плянуецца забясьпечыць павелічэньне ліку турыстаў з-за мяжы на 12% у параўнаньні зь мінулым годам.
Курс даляра ЗША ў 3.800 беларускіх рублёў, які чыноўнікі называюць адэкватным, насамрэч нічым не абгрунтаваны. Такую думку выказаў у камэнтары БелаПАН фінансавы аналітык Сяргей Чалы.
Чарговыя беларуска-расейскія вайсковыя вучэньні адбудуцца сёлета ў верасьні. У сіле застаецца ранейшая дамоўленасьць, што вучэньні будуць праводзіцца кожныя два гады на тэрыторыі кожнай з краінаў па чарзе.
Арганізатары "Чарнобыльскага шляху" прынялі рашэньне аб зборы яго ўдзельнікаў 26 красавіка ў Менску на плошчы Бангалор.
Для барацьбы з рэцыдыўнай злачыннасьцю праваахоўныя органы зрабілі больш жорсткімі крытэрыі адбору кандыдатаў на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне (УДВ) зь месцаў пазбаўленьня волі і на замену пакараньня больш мяккім
Генэральная пракуратура Беларусі выявіла шматлікія парушэньні заканадаўства, што рэгулюе матэрыяльна-пабытовае і мэдыка-санітарнае забесьпячэньне асуджаных да пазбаўленьня волі ў калёніях і асоб, якія ўтрымліваюцца пад вартай у сьледчых ізалятарах
У Камітэце дзяржаўнай бясьпекі лічаць, што затрыманым па справе аб выбуху ў Менскім мэтрапалітэне можна выставіць абвінавачаньне.
Расьсьледаваньне тэракту 11 красавіка ў менскім мэтро можа быць завершанае на працягу двух месяцаў. Такую думку выказаў 15 красавіка журналістам генэральны пракурор РБ Рыгор Васілевіч.
Важнай дзейнасьцю, якая патрабуе актыўнага удзелу царквы, зьяўляецца захаваньне гісторыка-культурнай спадчыны, рэстаўрацыя старажытных храмаў, заявіў Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з Сынодам Беларускай праваслаўнай царквы.
Канфэрэнцыя, прысьвечаная адносінам Беларусі і ЭЗ і іх уплыву на бізнэс, пройдзе 11 красавіка ў Бруге (Бэльгія) у Каледжы Эўропы.
Загрузіць яшчэ