Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зьменшылася колькасьць умоўна-датэрмінова вызваленых


Гомельская жаночая калёнія. Жылая зона. Турма.
Гомельская жаночая калёнія. Жылая зона. Турма.
Для барацьбы з рэцыдыўнай злачыннасьцю праваахоўныя органы зрабілі больш жорсткімі крытэрыі адбору кандыдатаў на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне (УДВ) зь месцаў пазбаўленьня волі і на замену пакараньня больш мяккім. Пра гэта журналістам 20 красавіка паведаміў намесьнік генэральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук.

Паводле яго, адміністрацыі калёній, якія накіроўваюць у суд хадайніцтвы аб УДВ у дачыненьні да канкрэтных зьняволеных, павінны абгрунтаваць тое, што чалавек "гатовы да правапаслухмяных паводзін і ня ўчыніць новага злачынства на волі". Мяркуючы са словаў Стука, больш патрабавальна да гэтага працэсу ўжо ставяцца як адміністрацыі папраўчых устаноў, гэтак і пракуроры і судзьдзі.

Паводле зьвестак Генпракуратуры, ужытыя захады прывялі да скарачэньня колькасьці асоб, умоўна-датэрмінова вызваленых з папраўчых калёній у 2010 годзе ў параўнаньні з 2009 годам на 41% — з 4.894 да 2.868. Колькасьць грамадзян, якія пакінулі калёніі ў сувязі з заменай неадбытай часткі пакараньня на больш мяккую, скарацілася з 6.966 да 4.120, або на 31%.

За 2 месяцы 2011 года з калёній умоўна-датэрмінова былі вызваленыя 274 чалавекі, што амаль удвая менш, чым за аналягічны пэрыяд 2010 года, неадбытая частка пакараньня заменена на больш мяккую 460 зьняволеным. Гэта ў паўтара раза менш за паказчык за 2 месяцы 2010 года.

"Колькасьць злачынстваў, учыненых гэтымі асобамі скарацілася ў 2010 годзе ў параўнаньні з 2009 годам прыкладна ў пяць разоў", — паведаміў намесьнік генпракурора.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG