Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ: затрыманым пасьля выбуху можна выстаўляць абвінавачаньне


У Камітэце дзяржаўнай бясьпекі лічаць, што затрыманым па справе аб выбуху ў Менскім мэтрапалітэне можна выставіць абвінавачаньне.

Як заявіў вузкаму колу журналістаў начальнік Цэнтра інфармацыі і грамадзкіх сувязей КДБ Аляксандр Антановіч, "атрыманыя аб'ектыўныя і неабвержныя доказы падрыхтоўкі да ўчыненьня выбуху асноўным падазраваным шляхам рэкагнасцыроўкі ім маршруту свайго руху, месца ўстаноўкі выбуховай прылады, разьмяшчэньня аб'ектаў арганізацыі бясьпекі мэтрапалітэну, хронаметражу руху цягнікоў і збіраньня людзей".

"Уся гэтая падрыхтоўка вялася ім напярэдадні, 10 красавіка 2011 году, у пэрыяд з 16.38 да 17.10", — адзначыў Антановіч, фрагмэнты выступленьня якога былі паказаны 16 красавіка па беларускіх тэлеканалах.

Намаганьнямі сьледчых і апэратыўнага складу была знойдзена дыстанцыйная прылада, пры дапамозе якой выбухоўка была прыведзена ў дзеяньне
"З удзелам замежных спэцыялістаў праведзеныя дакладныя даследаваньні месцаў вырабу выбуховай прылады і іншых рэчавых доказаў. Намаганьнямі сьледчых і апэратыўнага складу была знойдзена дыстанцыйная прылада, пры дапамозе якой выбухоўка была прыведзена ў дзеяньне", — сказаў начальнік ЦІГС КДБ.

Паводле яго слоў, для дэталёвага вывучэньня псыхікі тэрарыста ў працу ўключаныя высокакваліфікаваныя спэцыялісты Інстытуту нацыянальнай бясьпекі і Нацыянальнай акадэміі навук. У ходзе сьледзтва "раскрываюцца новыя абставіны і факты. Кола асоб, якія ўяўляюць цікавасьць, пашыраецца".

"Працягваецца праца замежных экспэртаў. Іх вынікі дазваляюць аб'ектыўна і адназначна выставіць абвінавачаньне затрыманым, а таксама атрымаць заключэньні спэцыялізаваных інстытутаў і арганізацый у рамках аказаньня міжнароднай прававой дапамогі", — паведаміў афіцыйны прадстаўнік КДБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG