Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шосты нумар дайджэсту "Деды" прысьвечаны этнагенэзу беларусаў


Анатоль Тарас
Анатоль Тарас
У Менску ў аўторак быў прэзэнтаваны шосты нумар гістарычнага дайджэсту "Деды". У зборнік увайшлі матэрыялы канфэрэнцыі па этнагенезе беларусаў, якая адбылася ў Менску 30 студзеня.

У 336-старонкавы ілюстраваны альманах, які выйшаў у сталічным выдавецтве "Харвест" накладам 1 тыс. асобнікаў, увайшлі матэрыялы навукова-практычнай канфэрэнцыі ў пытаньнях этнагенэзу беларусаў з найстаражытнейшых часоў да XIII стагодзьдзя, якая адбылася ў Менску 30 студзеня. Удзельнікі канфэрэнцыі выставілі гіпотэзу, што славянскі праэтнас ніколі не існаваў, а гэтак званае славянства — зьява культурна-лінгвістычная, а не антрапалягічна-генэтычная. Беларусы зьяўляюцца нашчадкамі балтаў — ліцьвінаў і русінаў, якія ў Сярэднявеччы перайшлі на славянскую мову, захаваўшы аснову сваёй лексыкі і фанэтыкі, а таксама прынялі хрысьціянства.

Сярод найбольш цікавых матэрыялаў выданьня яго рэдактар Анатоль Тарас назваў публікацыю "Дык балты ці славяне?" журналіста Вадзіма Дзеружынскага, артыкул краязнаўца Дзмітрыя Абадоўскага, які ў навакольлях сталіцы знайшоў унікальны камень з антрапаморфнай выявай жабы часоў каменнага веку. Польскі гісторык беларускага паходжаньня Юры Туронак у публікацыі "Нежаданая рэспубліка" паказвае, што БНР зьявілася насуперак жаданьню Польшчы і Расіі, якія ніколі не хацелі бачыць Беларусь незалежнай.

Паводле слоў Тараса, сёлета заплянаваны выпуск яшчэ двух нумароў альманаху на расейскай мове. "Калі нацыянальныя ідэі авалодаюць большасьцю, можна ставіць пытаньне пра пераход усіх беларусаў на беларускую мову", — сказаў ён.

Тарас паведаміў, што восеньню ў сталіцы заплянавана чарговая канфэрэнцыя ў праблемах этнагенэзу беларусаў у Вялікім Княстве Літоўскім (XIII—XVI стагоддзі), тэарэтычнай асновай якой паслужыць кніга амэрыканскага дасьледчыка Тыматы Снайдэра "Рэканструкцыя нацый: Польшча, Украіна, Літва і Беларусь, 1569—1999 гады", выданая ў 2010 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG