Арганізатары "Чарнобыльскага шляху" прынялі рашэньне аб зборы яго ўдзельнікаў 26 красавіка ў Менску на плошчы Бангалор. Пра гэта БелаПАН паведаміў адзін з арганізатараў акцыі палітык Віктар Івашкевіч.
Зь яго словаў, такое рашэнне было прынятае, каб не правакаваць сілавыя структуры на актыўныя дзеяньні супраць удзельнікаў мерапрыемства. Акрамя таго, адзначыў Івашкевіч, супрацоўнікі праваахоўных органаў ня будуць перашкаджаць праходжаньню грамадзян да Чарнобыльскай капліцы на вуліцы Карастаянавай у Менску.
"Аднак гэтае шэсьце ня будзе арганізаваным. Любы грамадзянін як прыватная асоба можа адправіцца ў бок Чарнобыльскай капліцы, ускласьці там кветкі, паставіць сьвечкі. Пра гэта нам было заяўлена сёньня на сустрэчы з кіраўніцтвам менскай міліцыі", — паведаміў Івашкевіч.
Такім чынам, мітынг пройдзе на плошчы Бангалор у 18 гадзін 26 красавіка.
Раней Менгарвыканкам забараніў правядзеньне 26 красавіка ў Менску шэсьця "Чарнобыльскі шлях". Арганізатарам было паведамлена, што збор удзельнікаў акцыі на пляцоўцы каля прэзідыюму Нацыянальнай акадэміі навук забаронены. Забароненае таксама шэсьце да Чарнобыльскай капліцы на вуліцы Карастаянавай. У Менгарвыканкаме матывавалі гэтае рашэньне законам аб масавых мерапрыемствах, згодна зь якім акцыі ня могуць праходзіць бліжэй чым за 200 мэтраў ад уваходаў у мэтро і адміністрацыйных будынкаў.
Менгарвыканкам прапанаваў правесьці 26 красавіка толькі мітынг у парку Дружбы народаў з 18 да 20 гадзін.