Ад 12 траўня Нацыянальны банк мае намер пашырыць калідор ваганьняў курсу беларускага рубля да кошыка валют з 8 да 12%. Адпаведная пастанова была прынятая праўленьнем Нацбанку 5 траўня.
Згодна з Асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2011 год, якія былі зацьверджаныя ўказам прэзыдэнта, калідор зьмены курсу беларускага рубля да кошту кошыка замежных валют (даляр ЗША, эўра, расейскі рубель) вызначаны ў межах +/– 8% ад цэнтральнага значэньня, якое склалася да пачатку года.
Як растлумачылі ва ўправе інфармацыі Нацбанку, рашэньне аб пашырэньні калідора ваганьняў "прынятае ў межах паэтапнага збліжэньня абменнага курсу беларускага рубля на розных сэгмэнтах валютнага рынку і скіравана на пашырэньне магчымасьцяў Нацыянальнага банку рэагаваць на ваганьні крос-курсаў замежных валют, якія ўваходзяць у склад кошыка, а таксама на падвышэньне гнуткасьці курсавой палітыкі ў цэлым".
Разам з тым указу прэзыдэнта аб унясеньні зьмен у Асноўныя кірункі грашова-крэдытнай палітыкі на 2011 год пакуль не было.
Нагадаем, 31 сакавіка Нацбанк аб'явіў мараторый на прыняцьце якіх-небудзь рашэньняў у сфэры рэгуляваньня валютнага рынку да атрыманьня абяцаных Расеяй крэдытных рэсурсаў.
На нарадзе 15 красавіка Аляксандар Лукашэнка выказаў меркаваньне, што нельга адрэгуляваць складаныя працэсы, да прыкладу, толькі дэвальвацыяй рубля. "Вось дэвальвавалі рубель, і ўсё будзе нармальна. Камусьці будзе нармальна, а камусьці і ня вельмі. Скажам, сёньня мы таньней прадаём валюту для закупкі лекаў, для аплаты прыроднага газу і іншых жыцьцёва неабходных тавараў. Давайце правядзем дэвальвацыю. Якая заўтра будзе цана ўсяго гэтага?" — запытаў кіраўнік дзяржавы.
19 красавіка былі зьняты абмежаваньні на фармаваньне курсу беларускага рубля да даляру на пазабіржавым рынку. Аж да ўказанага рашэньня пазабіржавы курс ня мог адхіляцца ад афіцыйнага больш як на 10%. Аднак зьняцьце абмежаваньняў да чаканага ажыўленьня пазабіржавога рынку не прывяло.
22 красавіка прадстаўнік Нацбанку паведаміў журналістам, што Беларусь выйдзе на адзіны абменны курс валюты ў траўні, пасьля атрыманьня расійскага крэдыту. Тады ж у абменных пунктах можа зьявіцца валюта.
Згодна з патрабаваньнем кіраўніцтва Расеі беларускія ўлады падрыхтавалі праграму макраэканамічнай стабілізацыі, якая зьяўляецца ўмовай атрыманьня крэдытных рэсурсаў агульным аб'ёмам 3 млрд. даляраў — ад Расеі і з антыкрызіснага фонду Эўразэс. Праграма складаецца з мер грашова-крэдытнай, бюджэтна-падатковай палітыкі, структурных рэформ і закране 2012—2013 гады.
Цяпер легальны рынак наяўнай валюты ў Беларусі паралізаваны, таму што ў банкаўскіх абменных пунктах адхіленьне ад афіцыйнага курсу (на 6 траўня — 3.001 рубель за даляр ЗША) ня можа перавышаць 2%. На чорным наяўным рынку даляр каціруецца ў дыяпазоне 3.500—4.500 рублёў, на пазабіржавым — ад 5.000 і вышэй.
Пра неабходнасьць "некаторай гнуткасьці" абменнага курсу беларускага рубля неаднаразова заяўлялі прадстаўнікі МВФ. Пры гэтым экспэрты фонду заклікаюць Нацбанк уніфікаваць курс, адзначаючы, што множнасьць абменных курсаў можа прывесьці да сур'ёзных праблем у эканоміцы.
Цэнтрабанк Расеі таксама выступае за большую гнуткасьць курсу беларускага рубля. Прычым там падкрэсьліваюць, што гаворка ідзе і пра абменны курс для насельніцтва.
Незалежныя эканамісты і фінансавыя экспэрты лічаць, што меры, якія прымаюцца, зьяўляюцца палавінчатымі. Ураду і Нацбанку варта вызначыць адзіны курс на ўсіх сэгмэнтах рынку. Множнасьць курсаў спрыяе росту карупцыі і спэкуляцый.