Ноўтбукі, канфіскаваныя падчас вобыску ў траўні 2010 года ў Юр’я Варонежцава, далучаны да крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 сьнежня. Пра гэта паведаміла гарадзкое ўпраўленьне ўнутраных спраў Менгарвыканкаму Юр’ю Варонежцаву. Маўляў, «канфіскаваныя падчас ператрусу друкаваная прадукцыя зь лягатыпам „Гавары праўду!“ і кампутарная тэхніка, ідэнтычная да канфіскаванай у офісе па праспэкце Машэрава, 54, у Менску далучаныя ў якасьці рэчавых доказаў да крымінальнай справы № 11011110141 па абвінавачаньні Някляева, Фядуты, Дзьмітрыева, Рымашэўскага, Палажанкі на падставе часткі 1 артыкула 342 і Вазьняка на падставе часткі 1 артыкула 401 крымінальнага кодэксу ».
Амаль год вучоны і грамадзкі дзеяч, адзін з арганізатараў кампаніі «Гавары праўду!» Юрый Варонежцаў спрабаваў высьветліць у праваахоўных органаў — дзе знаходзяцца рэчы, канфіскаваныя ў яго падчас ператрусу ў траўні 2010 года, і ці зьяўляюцца яны рэчавымі доказамі па якой-небудзь крымінальнай справе.
Падчас ператрусу ў 2010 годе ў гамяльчаніна канфіскавалі грошы, кампутэры, мабільныя тэлефоны, брашуры, носьбіты інфармацыі. У сакавіку 2011 года Варонежцаву ўсё ж вярнулі грошы, носьбіты інфармацыі і частку кампутарнай тэхнікі.
«Аднак два самыя дарагія ноўтбукі мне не вярнулі, а асобы, адказныя за вяртаньне тэхнікі, спасылаюцца на яе фізычную адсутнасьць», — паведаміў Варонежцаў БелаПАН.
Камэнтуючы адказ зь менскай міліцыі, ён сказаў:
«Значыць, ноўтбукі канфіскавалі ў траўні, людзей судзяць за падзеі, якія адбыліся ў сьнежні, і разам з тым ноўтбукі нейкім чынам зьяўляюцца рэчавымі доказамі. Прытым што пад час сьнежаньскіх падзей кампутары знаходзіліся ў міліцыі, і як яны маглі выкарыстоўвацца для падрыхтоўкі беспарадкаў — толькі міліцыі і вядома. У мяне ёсьць падазрэньне, што іх або скралі, або яны прапалі. Гэтымі падазрэньнямі я падзяліўся ў скарзе ў пракуратуру. Пераслаў і адказ зь міліцыі ў пракуратуру — як прыклад абсурду, які творыцца на падкантрольнай пракуратуры тэрыторыі», — дадаў Варонежцаў.

У мяне ёсьць падазрэньне, што іх або скралі, або яны прапалі. Гэтымі падазрэньнямі я падзяліўся ў скарзе ў пракуратуру.