Важнай дзейнасьцю, якая патрабуе актыўнага удзелу царквы, зьяўляецца захаваньне гісторыка-культурнай спадчыны, рэстаўрацыя старажытных храмаў, заявіў Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы з Сынодам Беларускай праваслаўнай царквы ў чацьвер.
"Думаю, што і царкве ў тым ліку трэба перастаць разьлічваць толькі на рэсурсы дзяржавы. Трэба быць больш актыўнымі самім, шырэй прыцягваць спонсарскую дапамогу і ахвяраваньні", — адзначыў Лукашэнка.
"Асаблівай гаворкі заслугоўвае пытаньне узмацненьня сацыяльнай актыўнасьці Праваслаўнай царквы, — заявіў ён. — Тут я поўнасьцю салідарны зь меркаваньнем патрыярха: каб заставацца магутнай і уплывовай сілай, царква павінна быць адкрытай сьвету, актыўна працаваць зь людзьмі і першым чынам з нашай моладзьдзю, рэалізоўваць сацыяльныя, асьветніцкія і культурныя ініцыятывы, уцягваючы ў іх не толькі вернікаў, але і самае шырокае кола людзей".
Паводле меркаваньня Лукашэнкі, за выключэньнем Расеі больш нідзе ў сьвеце праваслаўныя арганізацыі ня маюць такой магутнай і сыстэмнай падтрымкі, як у Беларусі. "Мы заўсёды ідзем і будзем ісьці ва ўсім, вядома, зыходзячы з эканамічных магчымасьцяў, насустрач царкве, — сказаў ён. — Наша узаемадзеяньне трэба ператварыць ва ўзаемна карыснае супрацоўніцтва. Сьвецкая і духоўная улады павінны стаць паўнацэннымі партнэрамі. Беларуская праваслаўная царква заклікана жыць інтарэсамі краіны, выкарыстоўваючы пры неабходнасьці дзеля іх абароны усе свае сувязі і міжнародны аўтарытэт. Яе голас павінен быць больш выразна чутны, калі таго патрабуе сытуацыя".