25-годзьдзе прыняцьця Канстытуцыі, якое будзе адзначацца 15 сакавіка 2019 году, павінна стаць «дэманстрацыяй непарушнасьці» дзяржаўнага сувэрэнітэту Беларусі, гаворыцца ў рэзалюцыі сойму Партыі БНФ, ухваленай 12 студзеня ў Менску.
Беларускі фільм «Крышталь» рэжысэркі Дар’і Жук ганараваны прэміяй «Белы слон» расейскай Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў у намінацыі «Лепшы дэбют» 2018 году.
Суд аштрафаваў двух грамадзян Беларусі за спробу даць хабар мытнікам у Смаленскай вобласьці. Аб гэтым паведамляецца на сайце ўпраўленьня Сьледчага камітэту РФ па рэгіёне.
Найлепшая беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйграла турнір у Шэньчжэне (Кітай) з прызавым фондам 750 тысяч даляраў.
У Смаленскай вобласьці спыненыя пастаўкі ў Расею зь Беларусі бялкова-тлушчавай прадукцыі з выкарыстаньнем нелегальных схемаў, паведаміла 21 сьнежня ўпраўленьне Расьсельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласьцях.
Для пераадоленьня адставаньня ва ўзроўні эканамічнага разьвіцьця з краінамі Цэнтральнай і Усходняй Эўропы штогадовы рост ВУП Беларусі ў найбліжэйшыя дзесяцігодзьдзі павінен складаць 5-6%.
Падчас перапісу насельніцтва ў 2019 годзе ў перапісных лістах зьявяцца два новых пытаньні — аб дадатковай адукацыі грамадзянаў і іх удзеле ў сельскай гаспадарцы, у тым ліку аб актыўнасьці на прысядзібных участках.
Паводле самага нэгатыўнага сцэнару Беларусь з прычыны падатковага манэўру ў нафтавай галіне Расеі можа страціць 10 млрд даляраў, заявіў намесьнік міністра фінансаў Андрэй Белкавец.
Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя — БНФ 25 лістапада правяла акцыю з нагоды 98-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну. У мітынгу ў Слуцку ўдзельнічала не менш за 70 чалавек.
Затрыманы ў Берасьці 11 лістапада праціўнік будаўніцтва акумулятарнага завода Канстанцін Астапук да суду зьмешчаны ў ізалятар часовага ўтрыманьня.
БАТЭ — самы тытулаваны беларускі клюб. У чэмпіянаце каманда займала першае месца ў 1999, 2002 і 2006-2018 гадах.
У Савет міністраў Беларусі 1 лістапада накіраваная пэтыцыя «Зрабіць Дзяды непрацоўным днём — даць магчымасьць ушанаваць продкаў!» з 2.588 подпісамі.
Упраўленьне Сьледчага камітэта па Берасьцейскай вобласьці высьвятляе акалічнасьці забойства аднагадовага дзіцяці ў Лунінцы.
Супрацоўнікамі менскай міліцыі сумесна з АМАПам «праведзена рэйдавая адпрацоўка тэрыторыі гандлёвага дома "Ждановічы" для выяўленьня асоб, якія парушаюць грамадзкі парадак, займаюцца бадзяжніцтвам і папрашайніцтвам», паведамляе прэс-служба сталічнага ГУУС.
У Менску трывожнымі кнопкамі абсталявана больш як 300 навучальных установаў, паведаміў 18 кастрычніка кіраўнік МУС Ігар Шуневіч, адказваючы на пытаньне журналістаў, зьвязанае з трагедыяй у Керчы.
Пра гэта паведаміў журналістам Сяргей Алонцаў, старшы віцэ-прэзыдэнт па будаўніцтве станцыі інжынірынгавай кампаніі «АСЭ», якая ўваходзіць у карпарацыю «Расатам».
У раёне вадасховішча «Дразды» ў Менску міліцыя затрымала агрэсіўнага мужчыну з нажом, паведамляе прэс-служба ГУУС Менгарвыканкаму.
Пагадненьне аб прыярытэтах партнэрства Беларусі і ЭЗ можа быць падпісанае сёлета.
Акцыі пратэсту супраць працы рэстарацыі «Паедзем паядзім» ва ўрочышчы Курапаты, дзе расстрэльвалі ахвяр сталінскіх рэпрэсіяў, будуць працягвацца, заявіла грамадзкая актывістка Ганна Шапуцька на сходзе абаронцаў Курапатаў. Мітынг з удзелам каля 80 чалавек прайшоў 9 верасьня каля ўваходу ў рэстарацыю.
Каля 60 чалавек удзельнічаюць у сходзе абаронцаў Курапатаў, які пачаўся а 16 гадзіне на тэрыторыі ўрочышча.
Загрузіць яшчэ