Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас перапісу ў 2019 годзе пацікавяцца дадатковай адукацыяй і ўдзелам у сельскай гаспадарцы


Падчас перапісу насельніцтва ў 2019 годзе ў перапісных лістах зьявяцца два новых пытаньні — аб дадатковай адукацыі грамадзянаў і іх удзеле ў сельскай гаспадарцы, у тым ліку аб актыўнасьці на прысядзібных участках, паведаміла ў інтэрвію праграме «Контуры» на тэлеканале АНТ 16 сьнежня старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэту Іна Мядзьведзева.

«Гэта не для таго, каб перадаць інфармацыю кантралюючым органам, а каб атрымаць больш поўную інфармацыю аб разьвіцьці сельскай гаспадаркі», — падкрэсьліла старшыня Белстату.

Дадзеныя, якія плянуецца атрымаць падчас перапісу, Мядзьведзева назвала «унікальнай базай інфармацыі, на падставе якой будуць будавацца ўсе прагнозы разьвіцьця».

Кіраўніца Белстату нагадала, што ўпершыню ў краіне зьявіцца магчымасьць паўдзельнічаць у перапісе, запоўніўшы перапісны ліст у інтэрнэце.

«Кіраўніком дзяржавы была пастаўлена задача максымальна мінімізаваць затраты на правядзеньне перапісу, але правесьці яго на высокім міжнародным узроўні», — сказала Мядзьведзева.

Перапіс насельніцтва Беларусі пройдзе з 4 па 30 кастрычніка 2019 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG