«Беларуская эканоміка выйшла з двухгадовай рэцэсіі» — пра гэта Міхаіл Арда, старшыня ФПБ, заявіў на першатравеньскім мітынгу, наладжаным Фэдэрацыяй у сталічным парку Перамогі, каб адсьвяткаваць 1 Мая. Як паведамляе БелаПАН, у акцыі ўзялі ўдзел некалькі тысячаў чалавек.