Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найлепшая беларуская тэнісістка Сабаленка выйграла турнір у Кітаі

абноўлена

Найлепшая беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйграла турнір у Шэньчжэне (Кітай) з прызавым фондам 750 тысяч даляраў.

На старце (1/16 фіналу) спартоўка абыграла немку Тацяну Марыя — 3: 6, 6: 3, 6: 1, а затым перамагла двух прадстаўніц Расеі — Кацярыну Аляксандраву — 6: 3, 6: 3 і Марыю Шарапаву — 6: 1, 4: 2 (адмова).

У паўфінале, які прайшоў раньняй раніцай 5 студзеня па менскім часе, Сабаленка была мацнейшай за кітаянку Яфань Ван — 6: 2, 6: 1. Ужо праз тры гадзіны яна выйшла на фінал супраць амэрыканкі Элісан Рыск і адолела яе ў трох партыях — 4: 6, 7: 6 (7: 2), 6: 3.

Гэта трэці тытул Сабаленкі на турнірах ВТА. Год таму ў Шэньчжэне яна дайшла да чвэрцьфіналу, дзе ўступіла першай ракетцы сьвету Сымоне Халеп (Румынія). Цяпер Арына Сабаленка ўжо 11-я ў рэйтынгу WTA.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG