Упраўленьне Сьледчага камітэта па Берасьцейскай вобласьці высьвятляе акалічнасьці забойства аднагадовага дзіцяці ў Лунінцы, паведамляе БелаПан.
Паводле дадзеных сьледзтва, 27 кастрычніка каля 19 гадзін 28-гадовы жыхар Лунінца, прыйшоўшы дадому, знайшоў труп дачкі з прыкметамі гвалтоўнай сьмерці. У гэты час у кватэры знаходзіліся 25-гадовая маці дзіцяці і 47-гадовы знаёмы сям’і, якія былі ў стане алькагольнага апʼяненьня.
Распачатая крымінальная справа. Маці дзіцяці і яе знаёмы затрыманыя.
Сямʼя стаіць на ўліку па прычыне знаходжаньня ў сацыяльна небясьпечным становішчы.