«Захапіць, зацікавіць і падштурхнуць да моўнага ўчынку»: у Магілёве прэзэнтавалі кнігу, якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды», — «Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам».
Намесьніку старшыні Партыі БНФ Рыгору Кастусёву далі тыдзень на аплату штрафу ў 420 рублёў. Калі палітык ня выканае гэта патрабаваньне, то судовыя выканаўцы апішуць маёмасьць.
Аляксандар Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласьць даручыў у 2017 годзе вярнуць сярэдні заробак на ўзровень 500 даляраў. Цяпер сярэдні заробак у Беларусі складае каля 386 даляраў.
Новая рэдакцыя Закону аб занятасьці зьменшыла беспрацоўе ў Магілёве
Магілёўскі пэнсіянэр Уладзімер Пашчанка вырашыў адтэрмінаваць ажыцьцяўленьне сваёй пагрозы спаліць сябе.
У Магілёве на мосьце цераз Дняпро зьявілася беларуская мова. А выставу ў падземным пераходзе ахоўвае міліцыянт.
Відэазварот з такім ультыматумам Уладзімер Пашчанка выклаў у інтэрнэт. Пашчанка настойвае, што судовая сыстэма, наглядныя органы і міліцыя ня здолелі абараніць ягоных правоў. Калі яны ня будуць адноўленыя да 15 лістапада, ён пагражае сябе падпаліць.
Парк імя 60-годзьдзя Кастрычніка заклалі ў 1977 годзе ў магілёўскім Задняпроўі, але за чатыры дзясяткі гадоў ён так і не разросься. Пра ўпарадкаваньне парку як зоны адпачынку гаворка вядзецца даўно, аднак мала што робіцца дзеля гэтага.
Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч гатовая ахвяраваць на стварэньне музэю Алеся Адамовіча ў Глушы 5 тысяч даляраў. Пра гэта было заяўлена сёньня ў Магілёве падчас абмеркаваньня магчымасьцяў актывізацыі збору сродкаў на музэй.
Рэпартаж з аграгарадку Гарбавічы на Магілёўшчыне, дзе маладыя зайздросьцяць старым.
Фашысцкую сымболіку на паветцы прыпынку грамадзкага транспарту — акурат насупраць Крыжа памяці — зафарбавалі працаўнікі дарожнага прадпрыемства пасьля тэлефанаваньня журналіста Свабоды.
У Магілёве на нядаўна ўсталяваных на мосьце цераз Дняпро скульптурах ільвоў зацерлі імёны тых, хто прычыніўся да іх вырабу.
На Шклоўшчыне на могілках зьніклага хутару Хадзевічы ўсталяваны крыж у памяць пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. У 1932 годзе НКВД вывез з паселішча братоў Салаўёвых. Вярнуцца і адрадзіць хутар ім не было наканавана.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, сьпявачка Ірына Дарафеева і старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька наведалі магілёўскую турму № 4 у складзе грамадзкай рады пры Міністэрстве ўнутраных спраў.
Стужкі беларускіх мультыплікатараў — нячастыя госьці на беларускім тэлебачаньні. Глядач іх можа бачыць хіба на фэстывалях.
Магілёўская міліцыя ня ўгледзела парушэньня закону ў дзеяньнях маладых людзей, якія 22 верасьня з расейскімі сьцягамі хадзілі па цэнтры гораду.
«Дзяржава не стварыла ўмоваў, каб людзі былі пры занятку, і за гэта яшчэ вымагае грошы», — кажа эканаміст Пётар Мігурскі, якога запісалі ў «дармаеды».
За 8 месяцаў на музэй Алеся Адамовіча сабрана тысяча са 100 тысяч рублёў, неабходных на рамонт будынка, які знаходзіцца ў пасёлку Глуша, што ў Бабруйскім раёне. Будынак не эксплюатаваўся два дзясяткі гадоў.
На Магілёўшчыне пад дэкрэт «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства» падпалі апазыцыйныя актывісты разам з праваабаронцамі і журналістамі недзяржаўных СМІ.
Магілёўскія краязнаўцы і эколягі дамагліся ўпарадкаваньня вытоку адной з рачулак гораду — Дзебры, прытоку Дняпра.
Загрузіць яшчэ