Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Кіраўнік Магілёва пасьпяшаўся сябе ўпісаць у гісторыю». Імя чыноўніка зьнікла з шыльды пад скульптурамі львоў


Ільвы чакаюць Лукашэнку ў поліэтылене
Ільвы чакаюць Лукашэнку ў поліэтылене

У Магілёве на нядаўна ўсталяваных на мосьце цераз Дняпро скульптурах ільвоў зацерлі імёны тых, хто прычыніўся да іх вырабу. Першым на бронзавай таблічцы было выгравіравана імя старшыні Магілёўскага гарвыканкаму Ўладзімера Цумарава. Чыноўнік быў пазначаны як аўтар ідэі. Разам зь ягоным імем зьніклі імёны скульптура і кансультанта работ.

Шыльда з зацёртымі імёнамі
Шыльда з зацёртымі імёнамі

Такой яна была, калі львоў паставілі на мост
Такой яна была, калі львоў паставілі на мост

Намесьнік старшыні партыі БНФ Рыгор Кастусёў упэўнены, што Цумараў пасьпяшаўся ўпісаць сваё імя ў гісторыю, бо адкрываць адрамантаваны мост прыедзе Аляксандар Лукашэнка.

«Лукашэнку ня дужа даспадобы, калі чыноўнікі, якіх ён прызначае на пасады, стараюцца ўвекавечыць сваё імя. Кіраўнік дзяржавы лічыць: увекавечваньня вартае толькі ягонае імя, іншых у гісторыі Беларусі не павінна быць», — выказаў меркаваньне Рыгор Кастусёў.

Рыгор Кастусёў
Рыгор Кастусёў

Апазыцыйны палітык пасьпеў папрацаваць у «вэртыкалі» ўлады, якую яшчэ толькі ствараў Аляксандар Лукашэнка.

«Тое, што адбылося з шыльдамі на магілёўскім мосьце, — кажа Кастусёў, — паказвае, якія правілы гульні, настроі ды парадкі пануюць у цяперашняй уладзе.

Цумараў напярэдадні прыезду Лукашэнкі ў Магілёў, падумаўшы, не рызыкнуў пакінуць сваё імя пад ільвамі. Альбо быў сыгнал з адміністрацыі прэзыдэнта, што больш верагодна. Сьцерлі ў выніку і імя Цумарава, і тых, хто непасрэдна працаваў над фігурамі», — заключае Рагор Кастусёў.

Такімі былі львы бяз плёнкі
Такімі былі львы бяз плёнкі

Сьцёрты надпіс быў на беларускай мове, у адрозьненьне ад надпісаў пад экспазыцыяй пра гісторыю гораду, якую разгарнулі ў падземным пераходзе, што знаходзіцца ля моста. Падземны пераход для мінакоў закрыты.

У падземным пераходзе
У падземным пераходзе

Каб да візыту Аляксандра Лукашэнкі скульптуры львоў не заседзелі птушкі і не пашкодзілі непагадзь ды транспарт, іх загарнулі ў поліэтылен.

Кіраўніку дзяржавы пакажуць гісторыю Магілёва, падпісаную на расейскай мове
Кіраўніку дзяржавы пакажуць гісторыю Магілёва, падпісаную на расейскай мове

Савецкую атрыбутыку на агароджы моста замянілі гербамі Магілёва і фігурамі львоў.

Падземны пераход закрыты. Першым мае прайсьці па ім Лукашэнка
Падземны пераход закрыты. Першым мае прайсьці па ім Лукашэнка

У апошні свой візыт Аляксандар Лукашэнка застаўся незадаволены тым, як выглядае Магілёў. Ён заявіў, што ў горадзе «няма лоску, добраўпарадкаваньня і зручнасьці для людзей. Гармоніі ніякай».

У апошні візыт Лукашэнка аглядаў горад ад ратушы. Яна на далёкім пляне
У апошні візыт Лукашэнка аглядаў горад ад ратушы. Яна на далёкім пляне

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG