У Магілёве невядомыя пашкодзілі скульптуру Маленькага прынца, ідэю якой скульптар Андрэй Вераб’ёў выношваў 10 гадоў. Бронзавую скульптуру ростам 1,4 м у Камсамольскім сквэры мелі ўрачыста адкрыць на Дзень гораду 28 чэрвеня, але яна прастаяла меней за дзень.