Цяпер скульптуру павязуць рамантаваць у Менск — Вераб’ёў спадзяецца, што яе пасьпеюць прывесьці ў парадак да 28 чэрвеня.
Камунальнікі лічаць, што скульптуру маглі пашкодзіць і не вандалы: мо нехта зламаў яе, спрабуючы сфатаграфавацца зь ёй ці залезьці на яе. Вераб’ёў кажа, што нейкіх палітычных матываў у пашкоджаньні скульптуры ня можа ўявіць.
Гэта ня першая скульптура ў Камсамольскім сквэры Магілёва, якой не пашчасьціла: раней там стаяла гранітная выява хлопчыка работы Ўладзімера Конанава, але яна пратрывала толькі год, пасьля трэснула і развалілася з прычыны таго, што ўсярэдзіну канструкцыі трапіла вада і замерзла.
Вераб’ёў вядомы шэрагам твораў: перад магілёўскім Палацам гімнастыкі стаіць скульптура гімнасткі яго работы, ён таксама лепіць для Магілёва фігуры львоў і зьбіраецца зьляпіць «помнік маладой бульбе» ў выглядзе юнай дзяўчыны; прапануе Магілёву ўшанаваць скульптурай легендарнага пэрсанажа Машэку; у Шклове стаіць ягоны «антрапаморфны агурок», у Горках — «закаханыя студэнты».