Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве дамы ўпрыгожылі традыцыйнымі арнамэнтамі. Фота


Дамы ў «вышыванцы»
Дамы ў «вышыванцы»

Пад беларусізацыю падпалі некалькі будынкаў у магілёўскім мікрараёне Казіміраўка. Гэты раён сустракае гасьцей, якія едуць у горад зь менскага кірунку. Зьявіўся ў Казіміраўцы і свой мурал з абстрактным сюжэтам.

Беларускі арнамэнт намалявала на дамах жыльлёва-эксплюатацыйнае ўпраўленьне Ленінскага раёну гораду Магілёва. Эскізы распрацавала яго супрацоўніца Марыя Пырко. Паводле мастачкі, у яе творы знакі пладавітасьці, сілы сонца, мужчынскага і жаночага пачаткаў.

«У нас свая краіна, з адметнай мовай, арнамэнтам, з сваімі межамі. Чаму ж мы павінны маляваць на сваіх дамах абы-што?» — казала пра сваю задуму Марыя.

Тры дамы з арнамэнтам на ўвесь горад
Тры дамы з арнамэнтам на ўвесь горад

«Нашы продкі былі вялікімі майстрамі, — працягвае мастачка, — бо яны стварылі просты, на першы погляд, арнамэнт, кожны элемэнт якога напоўнілі сэнсам, які, як ні дзіўна, зразумелы нам, цяперашнім. У намаляваным на доме арнамэнце выяўляецца наша пашана да продкаў».

Тры казіміраўскія дамы «ў вышыванцы» — адзіныя на ўвесь горад. Жыхары мікрараёну лічаць, што будынкаў з арнамэнтам у іх магло б быць болей, як і прыкметаў таго, што жывуць яны ў беларускім горадзе.

Расейскамоўны паказальнік вуліцы Каліноўскага на тле дома з арнамэнтам
Расейскамоўны паказальнік вуліцы Каліноўскага на тле дома з арнамэнтам

«Безумоўна, будынкі з арнамэнтам выглядаюць стылёва. Толькі вось кепска, што яго не намалявалі з боку, які не відаць з шашы, па якой самі ведаеце хто езьдзіць зь Менску», — сказаў жыхар аднаго з дамоў, «апранутага ў вышыванку».

«Хацелася, каб і шыльды перапісалі на беларускую мову, — дадаў суразмоўца. — Напрыклад, тут вуліца Каліноўскага, і ягонае імя проста вымагае беларускай мовы, а то скрозь усё тут па-расейску».

Тыльны бок дамоў без арнамэнту і рамонту сьценаў
Тыльны бок дамоў без арнамэнту і рамонту сьценаў

Марыя Пырко адзначыла, што яшчэ некалькі шматпавярховікаў у Казіміраўцы арганізацыя, у якой яна працуе, прапаноўвала размаляваць карцінамі з пазнавальнымі для гораду мясьцінамі, аднак чыноўнікі вырашылі абмежавацца абстрактнымі выявамі.

Абстрактная выява на шматпавярховіку ў Казіміраўцы
Абстрактная выява на шматпавярховіку ў Казіміраўцы

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG