Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілеў: старшыня гарвыканкаму ўпершыню зьявіўся на сьвяце гораду без вышыванкі, хаця ў бел-чырвона-белай гаме


Уладзімер Цумараў (справа)
Уладзімер Цумараў (справа)

Упершыню за многія гады на сьвята нацыянальных дыяспараў у Магілеве старшыня гарвыканкаму Ўладзімер Цумараў прыйшоў не ў беларускай вышыванай кашулі, а ў дзелавым строі.

​Беларускіх чыноўнікаў апошнім часам усё часьцей можна заўважыць у вышываных кашулях ці ў стылізаваных «вышымайках».

25 чэрвеня Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімір Макей апрануў кіраўнікоў дыпляматычных місіяў у вышыванкі. Кіраўнік беларускага МЗС лічыць, што вышыванка ніколі не выпадала з моды.

«Тое, што цяпер ёй надаецца вялікая ўвага, заканамерна, — зазначыў Уладзімір Макей. — У незалежнай Беларусі нараджаюцца новыя пакаленьні, прадстаўнікі якіх будуць клапаціцца пра краіну, зь якой зьвязваюць сваю будучыню. Заканамерна, што больш увагі надаецца нацыянальным арнамэнтам, нацыянальнай вопратцы, разьвіцьцю нацыянальнай кухні — таму, што мы называем нацыянальнымі сымбалямі».

На магілеўскім сьвяце, прымеркаваным да 750-годзьдзя Магілеву, ня толькі кіраўнік гораду ўпершыню быў без вышыванкі, але і расьцяжка над «беларускім падворкам» была адзінай, якая ня мела беларускамоўнага запрашэньня. Назвы ж усіх іншых падворкаў на вялікіх расьцяжках падаваліся на расейскай мове, але са словамі запрашэньня на мовах нацыянальных грамадаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG