Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёў прыехала машына зь непрызнанай «Луганскай народнай рэспублікі» ФОТА


Па Магілёве разьяжджае машына з нумарамі «Луганскай народнай рэспублікі», якую не прызнае Рэспубліка Беларусь.

Фотаздымак з нумарамі «ЛНР» на старым аўтамабілі ВАЗ разьмясьціў у Фэйсбуку старшыня абласной арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі Ўладзімер Шанцаў. «Цікава, як прапусьцілі „жыгуль“ зь няіснай краіны празь мяжу», — напісаў Шанцаў.

У гутарцы з карэспандэнтам Свабоды партыец адзначыў, што зьбіраецца высьветліць, як аўтаўладальнік змог уехаць на тэрыторыю Беларусі, мінуючы пасты мытнага кантролю Расейскай Фэдэрацыі, і чаму беларускія праваахоўнікі не зьвярнулі на гэтую машыну ўвагі«.

«Без сумневу, знаходжаньне машыны ў Беларусі з нумарамі ЛНР незаконнае, — адзначыў Уладзімер Шанцаў. — Калі такая машына здолела патрапіць у Беларусь з Луганскай вобласьці, якую кантралююць фактычна бандфармаваньні, то можна толькі здагадвацца, што яшчэ можа зьявіцца ў нашай краіне з тэрыторыі, дзе не сунімаецца вайна».

"Няўжо нікому з супрацоўнікаў ДАІ ня кінуліся ў вочы машына зь дзіўнымі нумарам, — пытаецца актывіст. — Фатаздымак зроблены ў сьвяточныя дні, калі міліцыянтаў ў горадзе шмат.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG