26-гадоваму магілёўцу Глебу Будкову, які 3 ліпеня выйшаў зь бел-чырвона-белым сьцягам на пляц перад гарвыканкамам, прысудзілі 5 сутак адміністрацыйнага арышту, але пакінулі на волі.
9 ліпеня блізу 12 гадзіны да яе маці прыехалі міліцыянты, каб правесьці ператрус у кватэры, дзе яна жыве з дачкой. Жанчына адмаўляецца іх пускаць бяз санкцыі пракурора.
У Магілёве для перадвыбарчай агітацыі гарвыканкам вызначыў дзьве пляцоўкі на ўскрайках буйных жылых масіваў каля спарткомплексаў. У ініцыятыўных групах альтэрнатыўных вылучэнцаў на прэзыдэнцтва заяўляюць, што пляцовак замала і агітацыя пройдзе незаўважнай.
У Магілёве судзяць 26-гадовага Глеба Будкова за тое, што ён выйшаў 3 ліпеня зь бел-чырвона-белым сьцягам на пляц перад гарвыканкамам.
Галяндзкая пісьменьніца беларускага паходжаньня Ала Выгонская, вядомая ў Галяндыі пад імем Aline van Wijnen, апавядае Свабодзе пра сябе, сваю творчасьць ды жыцьцё пасьля каранавірусу.
Аляксандар Сьпірыдонаў, валянтэр ініцыятыўнай групы Сьвятланы Ціханоўскай, адседзеў 15 сутак адміністрацыйнага арышту. 49-гадовага муляра 22 чэрвеня асудзілі за заклікі гараджан у тэлеграм-канале «Могилёв для жизни» далучацца да ланцуга салідарнасьці і актыўны ўдзел у ім.
Месяц таму ў Бялыніцкім раёне на Магілёўшчыне ўвялі абавязковы масачны рэжым. Свабода даведалася, як зьмянілася эпідэміялягічнае становішча ў 10-тысячным райцэнтры, які рыхтуюць да сьвяткаваньня Дня пісьменства.
Відэазварот 29-гадовага Андрэя Карэліна Лідзіі Ярмошынай сабраў больш за 100 тысяч праглядаў «Укантакце». У інтэрвію Свабодзе бабруйчанін дзеліцца ўражаньнямі ад удзелу ў выбарчай кампаніі.
У сацсетках зьявілася інфармацыя пра ўспышку каранавірусу ў бабруйскім садку № 73. Загадчыца садку кажа, што санітарна-эпідэміялягічная абстаноўка пад кантролем і ўстанова працуе ў звычайным рэжыме.
50-гадовая мэдсястра Сьвятлана Зарубская з 16-тысячнага райцэнтру Клімавічы, што на ўсходзе Магілёўшчыны, стала чарговай ахвярай каранавірусу.
49-гадовага муляра Аляксандра Сьпірыдонава асудзілі як арганізатара ланцуга салідарнасьці. Падставай стаў допіс у тэлеграм-канале «Могилёв для жизни».
У няволі Ўладзімер Няроўскі адзначыў 40-годзьдзе (24 траўня). У яго трое непаўналетніх дзяцей.
Беспартыйны актывіст з Магілёва Станіслаў Паўлінковіч просіць ахвяраваць яму 3000 рублёў на сплату штрафаў і выдаткаў, зьвязаных з адбываньнем адміністрацыйнага арышту.
У Магілёве 14 чэрвеня збор подпісаў у падтрымку альтэрнатыўных вылучэнцаў на прэзыдэнцтва праходзіў з выбарчым пікетам Сьвятланы Ціханоўскай.
Свабода працягвае сэрыю публікацыяў пра беларускіх доўгажыхароў. Суразмоўцы расказваюць пра перажытае і пра тое, як пандэмія каранавірусу 2020 году зьмяніла іхнае жыцьцё.
У Аршанскім раёне пандэміяй каранавірусу ахопленыя 33 паселішчы. Найбольш заражаных у райцэнтры і суседнім зь ім гарадзкім пасёлку Барань. Жыхары гэтага мястэчка расказалі Свабодзе, як зьмяніла пандэмія іхнае жыцьцё.
7 чэрвеня ў Магілёве на пляцоўцы ля гандлёвага цэнтру «Атрыюм» за 200 мэтраў ад гарвыканкаму зьбіралі подпісы ў падтрымку альтэрнатыўных вылучэнцаў на прэзыдэнцтва.
Пастаноўшчык першага ў Беларусі спэктакля паводле кнігі Сьвятланы Алексіевіч магілёўскі актор і рэжысэр Уладзімер Пятровіч 2 месяцы жыве ў самаізаляцыі. Ён адзін з аўтараў пэтыцыі з патрабаваньнем увесьці ў тэатрах у сувязі з пандэміяй каранавірусу рэжым карантыну.
Кастрычніцкі раённы суд Магілёва 5 чэрвеня пакараў штрафам у 540 рублёў Вольгу Лобан, маці дваіх дзяцей і інваліда 3 групы па зроку, за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу і шэсьці, якія паводле міліцыянтаў, адбыліся 5 траўня.
Бялыніцкі райвыканкам 3 чэрвеня ўвёў абавязковы масачны рэжым ва ўстановах і арганізацыях.
Загрузіць яшчэ