Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскага будаўніка асудзілі як арганізатара «ланцуга салідарнасьці» за допіс у Telegram’е


49-гадовага муляра Аляксандра Сьпірыдонава асудзілі як арганізатара ланцуга салідарнасьці. Падставай стаў допіс у тэлеграм-канале «Могилёв для жизни».

На Сьпірыдонава склалі пратакол паводле 2-й часткі артыкула 23.34 «Парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў». Паводле пратаколу, Сьпірыдонаў хацеў арганізаваць акцыю, аналягічную той, якая прайшла ў Менску 18 чэрвеня.

«Ланцуг салідарнасьці» адбыўся 19 чэрвеня на Першамайскай вуліцы ў цэнтры Магілёва. На яго прыйшлі больш за сто чалавек. Акцыя працягвалася больш за гадзіну, пакуль яе не разагналі амапаўцы. Аляксандра Сьпірыдонава затрымалі і да суду трое сутак трымалі ў ізалятары.

Аляксандар Сьпірыдонаў на ланцугу салідарнасьці ў Магілёве 18 чэрвеня
Аляксандар Сьпірыдонаў на ланцугу салідарнасьці ў Магілёве 18 чэрвеня

У судзе Сьпірыдонаў сказаў, што ў якасьці валянтэра ініцыятыўнай групы вылучэнкі на прэзыдэнцтва Сьвятланы Ціханоўскай дапамагаў праводзіць яе выбарчыя пікеты ў Магілёве. Таму і закліка́ў людзей прыходзіць падпісвацца за яе.

Амапаўцы Мікалай Екамюк і Ільля Баранаў, якія затрымалі Сьпірыдонава, выступілі на судзе сьведкамі. Паводле іх, Сьпірыдонаў прыцягнуў увагу тым, што хадзіў уздоўж ланцуга людзей і здымаў іх на тэлефон.

У выніку судзьдзя Ленінскага раённага суду Магілёва Алена Літвіна адправіла Сьпірыдонава пад арышт на 15 сутак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG