Свабода працягвае сэрыю публікацый пра беларускіх доўгажыхароў. Крычаўлянка Варвара Мікалаеўна Гаўрыленка адзначыць 100-годзьдзе 12 сьнежня. Кабета перакананая, што пражыве яшчэ 5 гадоў, пераможа немач, стане на ногі і наведае мясьціну, якая хавала яе ад нацыстаў.