Запытайся ў Дубаўца. Пра «ваенна-патрыятычнае выхаваньне» дзяцей, абразы прапагандыстаў і нападкі на Алексіевіч у Расеі

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Ці ня зробіць «ваенна-патрыятычнае выхаваньне» з нашых дзяцей зомбі?

— Гэта як паралельная прастора — расейскі мілітарызм, цалкам пазбаўлены высакародзтва. Трэба верыць у мэнтальнае здароўе і крытычны розум беларусаў, якіх немагчыма ў масе сваёй ператварыць у хунвэйбінаў (няма гістарычнага прэцэдэнту) і якія на генэтычным узроўні адчуваюць, што для іх сваё, а што чужое.

Так было ў савецкім камсамоле, да якога большасьць беларусаў належала, але ня ўдзельнічала, а многія ставіліся цынічна. Так і гэтая мілітарызацыя — пустая трата часу і рэсурсаў, якая калісьці дасьць адваротны зададзенаму вынік.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выпускнікам вайскова-патрыятычных клясаў дазволілі паступаць без іспытаў у ВНУ на вайсковыя спэцыяльнасьці

— Чаму прапагандысты зь дзяржаўных СМІ дазваляюць сабе абражаць людзей?

— Прычына банальная — «у сілы права». Пакуль за імі стаяць узброеныя губазікі, яны перакананыя, што можна разьвязаць язык. Пагатоў па-іншаму аргумэнтаваць сваю пазыцыю яны ня ўмеюць. Маюць праблемы з выхаваньнем, адукацыяй, і як вынік — з аўтарытэтам, тым, што называецца вагою слова. А яшчэ маюць праблему зь беспакаранасьцю, бо не разумеюць, што так ня будзе вечна. Аднойчы гадзіньнік праб’е 12, і ператварэньне карэты ў гарбуз стане для іх пэрсанальнай катастрофай.

— Калі скончыцца гэты бессэнсоўны перасьлед нацыянальнай сымболікі?

— Гэта вайна з памяцьцю людзей пра тыя тры гады (1991-94) свабоднай і несавецкай, нелукашэнкаўскай Беларусі, калі нацыянальная сымболіка была дзяржаўнай.

З такой самай заўзятасьцю ў свой час імкнуліся выкрасьліць з народнай памяці, напрыклад, злачынствы сталінізму. Але аказалася, што сілай «забыць» гісторыю можна хіба што на час. І як забыцьцё масавых рэпрэсій 1930-х скончылася з сыходам Сталіна, так і перасьлед сымболікі скончыцца з сыходам Лукашэнкі. Па вялікім рахунку, гэты перасьлед пэрсанальна патрэбны толькі яму.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 18 сакавіка: затрымалі гульнявога стрымэра за бел-чырвона-белую аватарку; гарадзенца затрымалі за тату па-ўкраінску

— Ці праўда, што 100-гадовы юбілей народнага пісьменьніка Васіля Быкава сёлета будзе адзначацца ў эміграцыі, а не ў Беларусі?

— У Беларусі цяпер жывуць паводле Быкава, там ужывую ставяцца ягоныя сюжэты экзыстэнцыйнага выбару чалавека ў часе вайны, калі месца для пазытыўнага рашэньня папросту няма. Улады не парупіліся ні пра вуліцу імя пісьменьніка, ні пра помнік яму.

Думаю, калі б людзі болей чыталі Быкава, да паўтарэньня тых страшных ваенных сюжэтаў не дайшло б. Толькі моцна забытыя беды маюць уласьцівасьць зноў нагадваць пра сябе.

— Ці варта будзе ў лепшыя часы вярнуць у афіцыйную беларускую мову ранейшыя словы, напрыклад, «места» замест «горад»?

— Калі лепшыя часы — гэта часы аднаўленьня справядлівасьці, дык варта будзе з улікам моўнай гармоніі дыстанцыяваць беларускую мову, што была гвалтам «набліжаная» да расейскай яшчэ ў 1933-м годзе (калі камуністы расстралялі ўсіх мовазнаўцаў), і ў часы Лукашэнкі, калі зьявіліся такія словы-салапякі, як «аграгарадок» на месцы нашага спрадвечнага мястэчка.

Трэба будзе аддаць належнае і Францішку Багушэвічу, які пісаў: «Не люблю я места (па-расейску — горад). Надта там цяснота і вялікі сморад».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выселім бамжа зь беларускае мовы, або Як пазбыцца моўных саветызмаў

— Чаму ў народзе кажуць «прыйшло КГБ», калі гэта камітэт — ён? НКВД, ЧК — тое самае?

— Той выпадак, калі карабель паплыў ня так, як яго назвалі. КГБ успрымаецца не як установа, а як зьява, што прыносіць ліха, зло, нешта самае страшнае і непапраўнае. Таму «яно». Палітычная паліцыя не ўвайшла ў сьвядомасьць людзей нічым карысным, стваральным, пазытыўным, толькі горам. Яно і не было разьлічанае ні на што станоўчае: то чырвоны тэрор, то сталінскія рэпрэсіі, то цяперашні перасьлед ні ў чым не вінаватых людзей.

— Маю непрыемнае адчуваньне, што жыцьцё пастаўленае на паўзу. І ўсе чакаюць нейкага зруху да лепшага ці да горшага. Што з гэтым рабіць?

— Чакаць невядомасьці — дэструктыўны занятак. Жыцьцё на паўзе тады, калі ты сам не рэалізуеш свае памкненьні, а ўсё адбываецца, як адбываецца. Многія людзі ў такім стане ратуюцца творчасьцю. Нехта выстаўляе ў сеціва фоткі. Нехта вядзе дзёньнік, апісвае свой дзень і свае думкі. Можна вывучаць мовы ці нават проста чытаць кнігі. Тут ужо ты сам бярэш жыцьцё ў свае рукі, «кіруеш працэсам», і адчуваньне паўзы зьнікае.

— Чаму расейскі патрыярх Кірыл кажа, што Беларусь «належыць Усходу»?

— На ўсходзе ў нас Расея і, каб адкрыта не выказваць тэрытарыяльных прэтэнзіяў, патрыярх закамуфляваў іх пад Усход. Між тым нідзе ў беларускай культуры вы ня знойдзеце пацьверджаньня такога тэзысу. Беларусь, як ідэя, як краіна, як культура заўсёды належала Эўропе і рэалізавалася як эўрапейская зьява. Усе цывілізацыйныя даброты прыходзілі і прыходзяць да нас з Захаду. З Усходу калі што карыснае і прыходзіць, дык толькі сыравіна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СБУ абвясьціла вышук патрыярха Кірыла ў справе аб замаху на тэрытарыяльную цэласьць Украіны

— Чаму ў Расеі зноў нападаюць на Сьвятлану Алексіевіч?

— Па-мойму, так было заўсёды. У сваіх кнігах Алексіевіч дакумэнтуе цёмныя і страшныя праявы расейскага/савецкага жыцьця і расейскага/савецкага чалавека. Чалавек чытае гэтыя страхі і раптам пазнае сябе і сваё жыцьцё, якое яно ёсьць. Чалавек перажывае фрустрацыю. А паколькі жыць неяк інакш ён ня ўмее і зьмяніць нешта ня можа («ніколі добра не жылі, ня трэба і пачынаць»), дык усю віну за свой марны лёс звальвае на люстэрка, то бок на кнігі Алексіевіч.

На Захадзе, там, дзе жывуць па-іншаму, успрымаюць гэтыя кнігі як папярэджаньне, за што і цэняць пісьменьніцу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У расейскай Думе абурыліся, што школьнікам прапанавалі напісаць сачыненьне паводле ўрыўку з кнігі Алексіевіч

— Чаму за час праўленьня Лукашэнкі і Пуціна тэракты адбываліся толькі ў Беларусі і Расеі, а ў іншых краінах рэгіёну нічога такога не было?

— Прычына ў аўтарытарным характары ўлады, якая выкарыстоўвае такія здарэньні для застрашваньня ці мабілізацыі, ці нейкіх іншых сваіх мэтаў. Таму афіцыйнае раскрыцьцё такога злачынства ніколі не выклікае ўсіхнага даверу. У іншых нашых суседзяў характар улады іншы, апроч таго, ёсьць зьмяняльнасьць і рэальныя выбары кіраўнікоў.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:

Запытайся ў Дубаўца. Як беларускае грамадзтва дапусьціла цяперашні тэрор і ці варта спрачацца з прапагандыстаміЗапытайся ў Дубаўца. Пра беларускую лацінку, адзіную дзяржаўную мову і адрозьненьне савецкай беларушчыны ад несавецкайЗапытайся ў Дубаўца. Пра агентаў рэжыму ў асяродках эмігрантаў, першы суд над нябожчыкам у Беларусі і будучыню дзяржаўнай сымболікіЗапытайся ў Дубаўца. Пра затрыманьне музыкаў Nizkiz, «беларускую пятую калёну» ў Літве і што адказваць на «Чаму ты гаворыш па-беларуску?»Запытайся ў Дубаўца. Як ставіцца да назвы «Белоруссия» і чаму беларусы параўноўваюць сябе з расейцамі, а расейцы — неЗапытайся ў Дубаўца. Пра чалавека году-2023, у чым сакрэт папулярнасьці Караткевіча і чым беларусы адрозьніваюцца ад расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Навошта байкатаваць выбары-2024 і як выйшла, што антываенная пазыцыя ў Беларусі стала злачынствамЗапытайся ў Дубаўца. Пра асуджэньне людзей, якія застаюцца ў дзяржаўнай сыстэме Беларусі, і найлепшы канец кар'еры ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымы сёньня байкот выбараў у Беларусі і ці правільна нацыянальную сымболіку называць пратэставайЗапытайся ў Дубаўца. Ці быў у вайну генацыд беларускага народу і ці магчыма перамагчы карупцыю ў Беларусі Запытайся ў Дубаўца. Чаму большасьць беларусаў ухваляе сьмяротнае пакараньне і чаму Расея ня можа стаць дэмакратычнай краінайЗапытайся ў Дубаўца. Што важней — палітыка ці культура і як разабрацца ў дэмакратычных структурах і асобах, калі ўсе вінавацяць усіхЗапытайся ў Дубаўца. Пра сёлетнюю «Ноч паэтаў», ці ёсьць двайнікі ў Лукашэнкі і як выказваць салідарнасьць, калі ты ў БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Што можна рабіць для беларушчыны ў Беларусі, навошта Лукашэнку другая АЭС і чым растлумачыць масавую падтрымку ХАМАСЗапытайся ў Дубаўца. Як даказаць, што Лукашэнка фальсыфікуе вынікі галасаваньня, і ці можа адзін чалавек зьмяніць сьветЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка зноў выступіў за пашырэньне расейскай мовы і чаму на Захадзе дазваляюць дэманстрацыі ў падтрымку ХАМАС Запытайся ў Дубаўца. Што агульнага ў ХАМАС з рэжымам Лукашэнкі і ці актуальны для Беларусі і Расеі суд над камунізмамЗапытайся ў Дубаўца. Што рабіць з выбарамі-2024 у Беларусі, навошта завялі справу на Раду БНР і ці мае эфэкт прапаганда Лукашэнкі?Запытайся ў Дубаўца. Ці магчымая дэмакратыя ў рускамоўнай Беларусі і ці ня выціснуць беларусаў расейцы, якіх усё больш у МенскуЗапытайся ў Дубаўца. Чаму ў расейскай мове так шмат англіцызмаў, чым страшны нацыяналізм і чаму Лукашэнка робіць зь Беларусі РасеюЗапытайся ў Дубаўца. У чым «нацыянальныя інтарэсы» прадстаўнікоў рэжыму і дзе прачытаць праўду пра Заходнюю БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Якая матывацыя ў арміі РБ бараніць рэжым і як да закрыцьця межаў паставяцца «ябацькі»Запытайся ў Дубаўца. Чаму Прыгожына пахавалі без пашаны, што ня так са словамі папы Рымскага пра Расею і ці трэба цалкам закрываць межыЗапытайся ў Дубаўца. Пра забарону беларускай літаратуры, «гістарычны канфлікт» зь літоўцамі і незалежныя беларускія СМІЗапытайся ў Дубаўца. Як у Беларусі распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю і чаму сапраўдных патрыётаў абвяшчаюць здраднікамі Запытайся ў Дубаўца. Пра закрыцьцё межаў Беларусі з ЭЗ, што б сёньня рабіў Караткевіч і ці трэба Беларусі ў NATOЗапытайся ў Дубаўца. Пра вынікі маратону салідарнасьці, што можа абараніць беларуса ад русыфікацыі і чаму Зянон Пазьняк так сябе паводзіцьЗапытайся ў Дубаўца. Пра рэжымную прапаганду, гібель Алеся Пушкіна і будучыню беларускай гуманітарнай навукіЗапытайся ў Дубаўца. Пра суды над памерлымі, як адрозьніць праўдзівыя навіны ад фэйкаў і ці ўплывае русыфікацыя на беларускія дэмсілыЗапытайся ў Дубаўца. Што яшчэ не зрабілі і могуць зрабіць дэмакратычныя сілы за мяжой і чаму «ябацькі» вераць у Лукашэнку, як у богаЗапытайся ў Дубаўца. Пра ядзерную зброю, палітыку русыфікацыі і нацыянальнае адраджэньне БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Пра русыфікацыю ў Беларусі, якой павінна быць ідэальная ўлада і чаму многія расейскія артысты — за вайнуЗапытайся ў Дубаўца. Ці была нейкая карысьць ад падзеяў гэтых 3 гадоў і што будзе, калі Полк Каліноўскага ўвойдзе ў БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Пра месца беларусаў у сьвеце, чаму Лукашэнка так ненавідзіць Зяленскага і навошта ўзаконілі суды над памерлыміЗапытайся ў Дубаўца. Ці можа «русский мир» стаць добрым, пра прызнаньне «экстрэмісцкай» Рады БНР і чаму цяпер часта кажуць пра пэдафілаўЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка горшы за Гітлера, у чым урок справы Пратасевіча і дзе знайсьці падставы для аптымізмуЗапытайся ў Дубаўца. Каму сёньня горш — беларусам ці расейцам і ці можа рэжым у Беларусі перайсьці на бок дабраЗапытайся ў Дубаўца. Пра самую крамольную кнігу Беларусі і хто будзе адраджаць краіну, калі многія беларусы зьехалі за мяжуЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымая прапаганда па-беларуску, чаму Бабарыка не адкупіўся ад турмы і як сьмерць Лукашэнкі паўплывае на рэпрэсііЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць на службе ў Лукашэнкі шчасьлівыя людзі і чаму Пазьняк ня здолеў аб’яднаць людзей у рэальную сілуЗапытайся ў Дубаўца. Пра асаблівы лёс беларусаў як нацыі, бясконцыя масавыя рэпрэсіі і пошукі вінаватых Запытайся ў Дубаўца. Куды будзе ўцякаць Лукашэнка ў выпадку перавароту, як ачышчаць мазгі ад прапаганды і на чыім баку быў бы Віктар ЦойЗапытайся ў Дубаўца. Пра матывацыю ісьці на вайсковыя зборы, дасягненьні Лукашэнкі для Беларусі і загінулых за Ўкраіну расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Пра сілавы пераварот, чым Геніюш замінае «ябацькам» і хто вінаваты ў вайне — Пуцін ці народ РасеіЗапытайся ў Дубаўца. Пра народныя песьні, новую Беларусь і «генацыд беларускага народу»Запытайся ў Дубаўца. Навошта падпісваць пэтыцыі, што нам дае памяць пра БНР і якое месца ў новай Беларусі зойме ГУБАЗіКЗапытайся ў Дубаўца. Пра нацыянальны колер Беларусі, сваркі ў дэмакратычным асяродку і выцясьненьне з ужытку расейскай мовыЗапытайся ў Дубаўца. Пра «гібрыдную акупацыю» Беларусі, завочныя суды і «адцісканьне» маёмасьці ў «палітычных», выбар царквы і падарожжыЗапытайся ў Дубаўца. Ці была ў 2020 магчымасьць перамен, навошта Кітаю падтрымліваць Лукашэнку і як заставацца шчасьлівым, калі побач вайнаЗапытайся ў Дубаўца. Пра інцыдэнт у Мачулішчах, стратэгію дэмакратычных сіл і паглынаньне Беларусі РасеяйЗапытайся ў Дубаўца. Пра дэтэктар хлусьні для журналістаў, масавыя ўцёкі пасіянарыяў на Захад і  «адмену» расейскай культурыЗапытайся ў Дубаўца. Ці Лукашэнка трымаецца пры ўладзе дзякуючы русыфікацыі, куды лепш эміграваць і ці ёсьць нейкая карысьць у вайне Запытайся ў Дубаўца. Чаму Эўропа не плянуе ісьці на Маскву, як распазнаць агента КДБ і пра жыцьцё «па маскоўскім часе»Запытайся ў Дубаўца. Ці бываюць беларусы імпэрцы, пра наступствы падзелу Расеі, зьнішчэньне беларускай мовы і шпіца на стале ў ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць беларуская нацыя, што можна зрабіць для палітвязьняў і чаму многія беларусы давяраюць БТЗапытайся ў Дубаўца. Пра «масавыя беспарадкі», моўную сытуацыю ў краіне і які народ бліжэй беларусам — армяне ці азэрбайджанцыЗапытайся ў Дубаўца. Чаму пакаленьне 70+ жадае аб’яднаньня з Расеяй, пра беларускую нацыянальную ідэю і эўрапейскія каштоўнасьціЗапытайся ў Дубаўца. Пра Новы год, «калектыўны Захад» і калі беларусы-уцекачы змогуць вярнуцца дадомуЗапытайся ў Дубаўца. Пра найбліжэйшы беларусам народ, тарашкевіцу/наркамаўку і кветкі на магілу МакеяЗапытайся ў Дубаўца. Пра «нашу» Вільню, законнасьць першых выбараў прэзыдэнта і ці павінны ўкраінцы ў адказ бамбіць Расею