— Ці згодныя вы, што перш трэба скінуць Лукашэнку, а пасьля займацца нацыянальным пытаньнем?
— Тут дылемы няма. «Займацца нацыянальным пытаньнем» — гэта і значыць — «скідаць Лукашэнку», бо пры ім ніякае адраджэньне ў Беларусі немагчымае. І наадварот: не «займацца нацыянальным пытаньнем» значыць — не «скідаць Лукашэнку». Гэтая формула працуе ўжо 30 гадоў і нішто яе ня зьменіць.
— Паглядзеў на БТ напад на музыкаў Nizkiz. Ці варта такое называць затрыманьнем?
— Выбітыя дзьверы, «мордой в пол!», наручнікі, разгром кватэры, «изъятие» грошай... Так «затрымліваюць» хіба што азьвярэлага ўзброенага забойцу, а не музыку, які мірна сьпіць у сваім ложку і мала што мухі не пакрыўдзіў, дык яшчэ і прызнаны дома й за межамі прадстаўнік сваёй краіны.
Быццам у перакуленым сьвеце, азьвярэлы ўзброены забойца выступае ў ролі прадстаўніка закону і ўлады. Як гэта назваць адпаведнымі словамі? У Магілёве амон учыніў узброены бандыцкі разбой і захоп музыкаў гурту Nizkiz. Трэба называць рэчы сваімі імёнамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці варта дакараць Nizkiz за іх выбар? Спрэчка Дзяйкалы і Кірылюка— У Беларусі і Расеі самыя папулярныя імёны для нованароджаных: Сафія і Міхаіл. Ці значыць гэта, што мы адзіны народ?
— Гэта значыць, што ў нас адзіны тэлевізар, які пры тым выконвае функцыю прапаганды, то бок паказвае толькі адну карціну сьвету, толькі адну пазыцыю. Дакладна гэтаксама, як вынікі «выбараў» Пуціна і Лукашэнкі вызначаюцца ў адміністрацыях Пуціна і Лукашэнкі, так і ўся астатняя «сацыялёгія» вызначаецца тамсама.
Як выбіралі імёны — відавочна. Арханёл Міхаіл — афіцыйны заступнік узброеных сіл РФ. Сьвятая Сафія, апроч іншага, — заступніца праваслаўя ад ганеньня. Для «саюзнай дзяржавы» адпаведны выбар.
— У Літве гавораць пра беларускую «пятую калёну». Ці ёсьць такая пагроза?
— Беларускія выгнанцы сапраўды напалохалі некаторых літоўцаў сваёй масавасьцю. Але трэба мець на ўвазе, што, у адрозьненьне ад русыфікаванай Беларусі, дзе расейскае называюць беларускім, у Літве лёгіка ня страчаная, і беларускае будзе называцца беларускім, а расейскае расейскім, нават калі яно само называе сябе беларускім.
Беларусы дружалюбныя да краіны, у якую перабралася. Таму калі й магчымая ў Літве «пятая калёна», дык толькі расейская, кіраваная з Масквы ці з падначаленага ёй рэжымнага Менску. Літоўцы разумеюць гэта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Літвінізм», шпіёны і ВНЖ. Ці ёсьць напружанасьць паміж беларусамі і літоўцамі— Што вы думаеце пра вядомы заклік да Лукашэнкі вызваліць трох канкрэтных палітвязьняў?
— Думка ў мяне трывожная. За трыццаць гадоў улады гэтага рэжыму можна зрабіць адназначную выснову: ягоныя «чырвоныя лініі» пралягаюць зусім ня там, дзе ў нармальных людзей. Ягоная палітыка якраз у тым, каб ламаць уяўленьні пра гуманнасьць і карысьць добрых справаў. Гэтыя вязьні вам так моцна важныя і дарагія? Дык мы будзем рабіць так, каб ім было найгорш. І як бы ня здарылася так, што пасьля гэтага закліку менавіта гэтыя вязьні выйдуць з палону апошнімі.
— Што вы звычайна адказваеце на пытаньне «Чаму ты гаворыш па-беларуску?»
— Думаю, як і большасьць з нас, адказваю: «Бо я беларус». Далей звычайна ідзе недаўменнае «Так і я беларус». І тут ужо вы пытаецеся: «А з чаго гэта відаць?» Суразмоўцу папросту няма чаго на гэта адказаць і, калі дазваляюць абставіны, вы рушыце ў наступ: «Калі беларус, дык чаму ты не гаворыш па-беларуску?» Часьцяком адказваюць: «Мне яшчэ гэтага пытаньня ніхто не задаваў». Размова вычарпаная, але тут важна, што ваш візаві ўпершыню задумаўся над тым, як яго як беларуса пазнаць і ці ня варта сапраўды перайсьці на беларускую мову.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я па-расейску больш не размаўляю». Гісторыі дзяцей, якія пачалі вучыць беларускую мову за мяжой— Прапагандысты хваляць таленты Лукашэнкі, а ў чым яны выяўляюцца?
— Можна казаць пра інтуіцыю і «нюх», здольнасьць ашаламіць, зьбянтэжыць іншага, зьбіць яго з панталыку. Талентам гэта не назавеш, бо нечаканасьць выпаду заўсёды грунтуецца на парушэньні правіл, законаў і нормаў, да чаго звычайны чалавек не гатовы.
Нічога новага ў гэтым няма. Банальная гульня шахматнай дошкай. Вы такога сабе не ўяўляеце? А вось вам, атрымайце. Бяда ў тым, што такі «стыль» ён навязвае ўсяму дзяржаўнаму апарату, прапагандзе, і хоча навязаць усёй краіне. Каб нармальныя людзі назаўсёды забыліся, чаму іх у дзяцінстве вучыла добрая мама.
Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:
Запытайся ў Дубаўца. Як ставіцца да назвы «Белоруссия» і чаму беларусы параўноўваюць сябе з расейцамі, а расейцы — неЗапытайся ў Дубаўца. Пра чалавека году-2023, у чым сакрэт папулярнасьці Караткевіча і чым беларусы адрозьніваюцца ад расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Навошта байкатаваць выбары-2024 і як выйшла, што антываенная пазыцыя ў Беларусі стала злачынствамЗапытайся ў Дубаўца. Пра асуджэньне людзей, якія застаюцца ў дзяржаўнай сыстэме Беларусі, і найлепшы канец кар'еры ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымы сёньня байкот выбараў у Беларусі і ці правільна нацыянальную сымболіку называць пратэставайЗапытайся ў Дубаўца. Ці быў у вайну генацыд беларускага народу і ці магчыма перамагчы карупцыю ў Беларусі Запытайся ў Дубаўца. Чаму большасьць беларусаў ухваляе сьмяротнае пакараньне і чаму Расея ня можа стаць дэмакратычнай краінайЗапытайся ў Дубаўца. Што важней — палітыка ці культура і як разабрацца ў дэмакратычных структурах і асобах, калі ўсе вінавацяць усіхЗапытайся ў Дубаўца. Пра сёлетнюю «Ноч паэтаў», ці ёсьць двайнікі ў Лукашэнкі і як выказваць салідарнасьць, калі ты ў БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Што можна рабіць для беларушчыны ў Беларусі, навошта Лукашэнку другая АЭС і чым растлумачыць масавую падтрымку ХАМАСЗапытайся ў Дубаўца. Як даказаць, што Лукашэнка фальсыфікуе вынікі галасаваньня, і ці можа адзін чалавек зьмяніць сьветЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка зноў выступіў за пашырэньне расейскай мовы і чаму на Захадзе дазваляюць дэманстрацыі ў падтрымку ХАМАС Запытайся ў Дубаўца. Што агульнага ў ХАМАС з рэжымам Лукашэнкі і ці актуальны для Беларусі і Расеі суд над камунізмамЗапытайся ў Дубаўца. Што рабіць з выбарамі-2024 у Беларусі, навошта завялі справу на Раду БНР і ці мае эфэкт прапаганда Лукашэнкі?Запытайся ў Дубаўца. Ці магчымая дэмакратыя ў рускамоўнай Беларусі і ці ня выціснуць беларусаў расейцы, якіх усё больш у МенскуЗапытайся ў Дубаўца. Чаму ў расейскай мове так шмат англіцызмаў, чым страшны нацыяналізм і чаму Лукашэнка робіць зь Беларусі РасеюЗапытайся ў Дубаўца. У чым «нацыянальныя інтарэсы» прадстаўнікоў рэжыму і дзе прачытаць праўду пра Заходнюю БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Якая матывацыя ў арміі РБ бараніць рэжым і як да закрыцьця межаў паставяцца «ябацькі»Запытайся ў Дубаўца. Чаму Прыгожына пахавалі без пашаны, што ня так са словамі папы Рымскага пра Расею і ці трэба цалкам закрываць межыЗапытайся ў Дубаўца. Пра забарону беларускай літаратуры, «гістарычны канфлікт» зь літоўцамі і незалежныя беларускія СМІЗапытайся ў Дубаўца. Як у Беларусі распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю і чаму сапраўдных патрыётаў абвяшчаюць здраднікамі Запытайся ў Дубаўца. Пра закрыцьцё межаў Беларусі з ЭЗ, што б сёньня рабіў Караткевіч і ці трэба Беларусі ў NATOЗапытайся ў Дубаўца. Пра вынікі маратону салідарнасьці, што можа абараніць беларуса ад русыфікацыі і чаму Зянон Пазьняк так сябе паводзіцьЗапытайся ў Дубаўца. Пра рэжымную прапаганду, гібель Алеся Пушкіна і будучыню беларускай гуманітарнай навукіЗапытайся ў Дубаўца. Пра суды над памерлымі, як адрозьніць праўдзівыя навіны ад фэйкаў і ці ўплывае русыфікацыя на беларускія дэмсілыЗапытайся ў Дубаўца. Што яшчэ не зрабілі і могуць зрабіць дэмакратычныя сілы за мяжой і чаму «ябацькі» вераць у Лукашэнку, як у богаЗапытайся ў Дубаўца. Пра ядзерную зброю, палітыку русыфікацыі і нацыянальнае адраджэньне БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Пра русыфікацыю ў Беларусі, якой павінна быць ідэальная ўлада і чаму многія расейскія артысты — за вайнуЗапытайся ў Дубаўца. Ці была нейкая карысьць ад падзеяў гэтых 3 гадоў і што будзе, калі Полк Каліноўскага ўвойдзе ў БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Пра месца беларусаў у сьвеце, чаму Лукашэнка так ненавідзіць Зяленскага і навошта ўзаконілі суды над памерлыміЗапытайся ў Дубаўца. Ці можа «русский мир» стаць добрым, пра прызнаньне «экстрэмісцкай» Рады БНР і чаму цяпер часта кажуць пра пэдафілаўЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка горшы за Гітлера, у чым урок справы Пратасевіча і дзе знайсьці падставы для аптымізмуЗапытайся ў Дубаўца. Каму сёньня горш — беларусам ці расейцам і ці можа рэжым у Беларусі перайсьці на бок дабраЗапытайся ў Дубаўца. Пра самую крамольную кнігу Беларусі і хто будзе адраджаць краіну, калі многія беларусы зьехалі за мяжуЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымая прапаганда па-беларуску, чаму Бабарыка не адкупіўся ад турмы і як сьмерць Лукашэнкі паўплывае на рэпрэсііЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць на службе ў Лукашэнкі шчасьлівыя людзі і чаму Пазьняк ня здолеў аб’яднаць людзей у рэальную сілуЗапытайся ў Дубаўца. Пра асаблівы лёс беларусаў як нацыі, бясконцыя масавыя рэпрэсіі і пошукі вінаватых Запытайся ў Дубаўца. Куды будзе ўцякаць Лукашэнка ў выпадку перавароту, як ачышчаць мазгі ад прапаганды і на чыім баку быў бы Віктар ЦойЗапытайся ў Дубаўца. Пра матывацыю ісьці на вайсковыя зборы, дасягненьні Лукашэнкі для Беларусі і загінулых за Ўкраіну расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Пра сілавы пераварот, чым Геніюш замінае «ябацькам» і хто вінаваты ў вайне — Пуцін ці народ РасеіЗапытайся ў Дубаўца. Пра народныя песьні, новую Беларусь і «генацыд беларускага народу»Запытайся ў Дубаўца. Навошта падпісваць пэтыцыі, што нам дае памяць пра БНР і якое месца ў новай Беларусі зойме ГУБАЗіКЗапытайся ў Дубаўца. Пра нацыянальны колер Беларусі, сваркі ў дэмакратычным асяродку і выцясьненьне з ужытку расейскай мовыЗапытайся ў Дубаўца. Пра «гібрыдную акупацыю» Беларусі, завочныя суды і «адцісканьне» маёмасьці ў «палітычных», выбар царквы і падарожжыЗапытайся ў Дубаўца. Ці была ў 2020 магчымасьць перамен, навошта Кітаю падтрымліваць Лукашэнку і як заставацца шчасьлівым, калі побач вайнаЗапытайся ў Дубаўца. Пра інцыдэнт у Мачулішчах, стратэгію дэмакратычных сіл і паглынаньне Беларусі РасеяйЗапытайся ў Дубаўца. Пра дэтэктар хлусьні для журналістаў, масавыя ўцёкі пасіянарыяў на Захад і «адмену» расейскай культурыЗапытайся ў Дубаўца. Ці Лукашэнка трымаецца пры ўладзе дзякуючы русыфікацыі, куды лепш эміграваць і ці ёсьць нейкая карысьць у вайне Запытайся ў Дубаўца. Чаму Эўропа не плянуе ісьці на Маскву, як распазнаць агента КДБ і пра жыцьцё «па маскоўскім часе»Запытайся ў Дубаўца. Ці бываюць беларусы імпэрцы, пра наступствы падзелу Расеі, зьнішчэньне беларускай мовы і шпіца на стале ў ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць беларуская нацыя, што можна зрабіць для палітвязьняў і чаму многія беларусы давяраюць БТЗапытайся ў Дубаўца. Пра «масавыя беспарадкі», моўную сытуацыю ў краіне і які народ бліжэй беларусам — армяне ці азэрбайджанцыЗапытайся ў Дубаўца. Чаму пакаленьне 70+ жадае аб’яднаньня з Расеяй, пра беларускую нацыянальную ідэю і эўрапейскія каштоўнасьціЗапытайся ў Дубаўца. Пра Новы год, «калектыўны Захад» і калі беларусы-уцекачы змогуць вярнуцца дадомуЗапытайся ў Дубаўца. Пра найбліжэйшы беларусам народ, тарашкевіцу/наркамаўку і кветкі на магілу МакеяЗапытайся ў Дубаўца. Пра «нашу» Вільню, законнасьць першых выбараў прэзыдэнта і ці павінны ўкраінцы ў адказ бамбіць Расею