— Як выйшла, што антываенная пазыцыя стала ў Беларусі злачынствам?
— Гэта прамаскоўская, а таму праваенная палітыка рэжыму. І яна адпавядае сьветапогляду людзей, якія ўсё нерасейскае («нацыянальнае») успрымаюць як незразумелае, а ўсё незразумелае — як варожае.
Паглядзіце, зь якой злосьцю рэжымныя газэты ўжываюць у сваёй расейскай мове беларускае слова «змагар». Цікава, што акадэмічны беларуска-расейскі слоўнік прыводзіць толькі адзін прыклад словаўжываньня: «змагар за мір — борец за мир, поборник мира». Таму гаворка ідзе пра нецярпімасьць рэжыму да ўсяго беларускага. І да міру таксама.
— Што вы думаеце пра заяўлены суд над памерлым у Канадзе «падпальшчыкам Хатыні»?
— Гэта прыклад прафанацыі цяперашняй «юстыцыі» ў Рэспубліцы Беларусь, дзе няма прэзумпцыі невінаватасьці, уліку аб’ектыўных фактаў і пэрсаналізацыі асобы, а ёсьць адно недарэчныя фантазіі, «лінія партыі» і кар’ерныя памкненьні чыноўнікаў.
Канада — прававая дзяржава, і калі б фігурант справы сапраўды ўчыніў ваенныя злачынствы, яму наўрад ці дазволілі б спакойна доўгажыхарыць там да ўласнае сьмерці. У гэтым можна было б засумнявацца, калі б у РБ існаваў рэальны прафэсійны суд, чаго, на вялікі жаль, няма, як і даверу да ўсяго, што робіць рэжым.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі будуць судзіць падазраванага ў спаленьні Хатыні. Ён памёр 8 гадоў таму— Ці зьмянілася б сытуацыя ў Беларусі, калі б беларусы ведалі свае радаводы?
— Так. Адна з самых вялікіх стратаў Беларусі ў тым, што гэта «нічыйная зямля», прастора гвалтам адабранай за 200 гадоў уласнасьці, маёмасьць гаспадароў, якія пра яе ня ведаюць і ня могуць заявіць прэтэнзіі на яе, а ўсе разам — запатрабаваць вяртаньня незаконна адабранага майна. Такі стан розумаў толькі спрыяе «калхозным» парадкам і дачыненьням у грамадзтве. І таму абсурду, калі спадчынны земляўласьнік, ня ведаючы, хто ён такі, махае дубінай дзе-небудзь у амоне, ня маючы ніякай павагі ні да сябе, ні да суайчыньнікаў.
— Чаму столькі дарослых дзядзек і цётак выступаюць за вайну? Няўжо людзі з узростам ня робяцца дабрэйшымі і разумнейшымі?
— Яны папросту ня вырасьлі, так і засталіся розумам падлеткамі зь неўладкаваных сем’яў, дзе бацька біў матку, а матка — іх. І калі прыйшла пара самастойнага жыцьця, яны шукалі ня свой шлях ці сваю ідэю для самарэалізацыі, а новага бацьку, і знайшлі яго ў асобе агульнага «бацькі» — з такой самай сям’і, які гэтаксама можа пабіць, а можа і прытуліць, грошай даць. Хоць яны і надзелі пінжакі і зрабілі сабе начосы, нагулялі жываты, але па сутнасьці засталіся тымі самымі падлеткамі з гопніцкай кампаніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як беларусы ставяцца да вайны і ці баяцца гаварыць праўду. Вынікі сацыялягічных апытаньняў— Каму зь беларускіх палітычных аналітыкаў вы давяраеце?
— Давяраю людзям зразумелага мне сьветапогляду, здольным выразна фармуляваць думку і зьдзіўляць парадоксамі. Гэта прыстойныя і дасьведчаныя, «антыфэйкавыя» аналітыкі, у кожнага свой пазнавальны стыль.
Валер Карбалевіч надзвычай дакладна трапляе ў сутнасьць зьяваў («кажа тое, што я думаю»). Віталь Цыганкоў «думае ў кадры» разам з табой і часта эсэістычна, што я вельмі цаню. Аляксандар Фрыдман ніколі не расплываецца думкамі, сама разважлівасьць, а яшчэ ён робіць у кадры рухі галавой, як Стыві Ўандэр... Вядома ж, гэта няпоўны сьпіс, наколькі дазваляе месца.
— Навошта байкатаваць выбары 2024? Гэта ж ня выбары ў прэзыдэнты. Навошта ўладзе фальсыфікаваць іх?
— Гэта ня выбары і не фальсыфікацыя выбараў. Само мерапрыемства задуманае як прызначэньне ляяльнай групы асобаў праз працэдуру імітацыі выбараў. Гэта рытуал, своеасаблівая ініцыяцыя прыхільнікаў. Таму байкатаваць яго немагчыма, а ўдзел ці няўдзел у гэтым рытуале староньніх (г. зн. вас) мала таго, што бессэнсоўны, дык яшчэ і нясе для вас рызыку страты грошай (штраф), працы, свабоды ці нават жыцьця. У залежнасьці ад таго, як патрактуюць вас узброеныя ахоўнікі мерапрыемства, надзеленыя поўнай беспакаранасьцю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ігнор не дапаможа, трэба дзейнічаць». Алена Жываглод пра новую тактыку на выбары, іншую, чым у Ціханоўскай— Каб людзі пагадзіліся на беларускую школу ў Беларусі, трэба зьмяніць статус мовы. А што замінае зрабіць гэта ў эміграцыі?
— Калісьці даўно мы адкрылі для сябе Беларусь празь несавецкую, не сапсутую «рэформамі», натуральную беларускую мову. Гэта было сапраўднае дыскавэры, захапляльнае і бясконца прывабнае. Яно абсалютна кантраставала з той панылай і «бескарыснай» мовай, ад якой нам рабілі прышчэпку ў школе.
Сёньня ў эміграцыю беларусы прывезьлі пэўную кампіляцыю савецкае і несавецкае беларускае мовы. А гэтага недастаткова, каб прагнуць такой беларушчыны, верыць у яе, прысьвяціць ёй жыцьцё. Тут патрэбны валявы крок.
Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА:
Запытайся ў Дубаўца. Пра асуджэньне людзей, якія застаюцца ў дзяржаўнай сыстэме Беларусі, і найлепшы канец кар'еры ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымы сёньня байкот выбараў у Беларусі і ці правільна нацыянальную сымболіку называць пратэставайЗапытайся ў Дубаўца. Ці быў у вайну генацыд беларускага народу і ці магчыма перамагчы карупцыю ў Беларусі Запытайся ў Дубаўца. Чаму большасьць беларусаў ухваляе сьмяротнае пакараньне і чаму Расея ня можа стаць дэмакратычнай краінайЗапытайся ў Дубаўца. Што важней — палітыка ці культура і як разабрацца ў дэмакратычных структурах і асобах, калі ўсе вінавацяць усіхЗапытайся ў Дубаўца. Пра сёлетнюю «Ноч паэтаў», ці ёсьць двайнікі ў Лукашэнкі і як выказваць салідарнасьць, калі ты ў БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Што можна рабіць для беларушчыны ў Беларусі, навошта Лукашэнку другая АЭС і чым растлумачыць масавую падтрымку ХАМАСЗапытайся ў Дубаўца. Як даказаць, што Лукашэнка фальсыфікуе вынікі галасаваньня, і ці можа адзін чалавек зьмяніць сьветЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка зноў выступіў за пашырэньне расейскай мовы і чаму на Захадзе дазваляюць дэманстрацыі ў падтрымку ХАМАС Запытайся ў Дубаўца. Што агульнага ў ХАМАС з рэжымам Лукашэнкі і ці актуальны для Беларусі і Расеі суд над камунізмамЗапытайся ў Дубаўца. Што рабіць з выбарамі-2024 у Беларусі, навошта завялі справу на Раду БНР і ці мае эфэкт прапаганда Лукашэнкі?Запытайся ў Дубаўца. Ці магчымая дэмакратыя ў рускамоўнай Беларусі і ці ня выціснуць беларусаў расейцы, якіх усё больш у МенскуЗапытайся ў Дубаўца. Чаму ў расейскай мове так шмат англіцызмаў, чым страшны нацыяналізм і чаму Лукашэнка робіць зь Беларусі РасеюЗапытайся ў Дубаўца. У чым «нацыянальныя інтарэсы» прадстаўнікоў рэжыму і дзе прачытаць праўду пра Заходнюю БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Якая матывацыя ў арміі РБ бараніць рэжым і як да закрыцьця межаў паставяцца «ябацькі»Запытайся ў Дубаўца. Чаму Прыгожына пахавалі без пашаны, што ня так са словамі папы Рымскага пра Расею і ці трэба цалкам закрываць межыЗапытайся ў Дубаўца. Пра забарону беларускай літаратуры, «гістарычны канфлікт» зь літоўцамі і незалежныя беларускія СМІЗапытайся ў Дубаўца. Як у Беларусі распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю і чаму сапраўдных патрыётаў абвяшчаюць здраднікамі Запытайся ў Дубаўца. Пра закрыцьцё межаў Беларусі з ЭЗ, што б сёньня рабіў Караткевіч і ці трэба Беларусі ў NATOЗапытайся ў Дубаўца. Пра вынікі маратону салідарнасьці, што можа абараніць беларуса ад русыфікацыі і чаму Зянон Пазьняк так сябе паводзіцьЗапытайся ў Дубаўца. Пра рэжымную прапаганду, гібель Алеся Пушкіна і будучыню беларускай гуманітарнай навукіЗапытайся ў Дубаўца. Пра суды над памерлымі, як адрозьніць праўдзівыя навіны ад фэйкаў і ці ўплывае русыфікацыя на беларускія дэмсілыЗапытайся ў Дубаўца. Што яшчэ не зрабілі і могуць зрабіць дэмакратычныя сілы за мяжой і чаму «ябацькі» вераць у Лукашэнку, як у богаЗапытайся ў Дубаўца. Пра ядзерную зброю, палітыку русыфікацыі і нацыянальнае адраджэньне БеларусіЗапытайся ў Дубаўца. Пра русыфікацыю ў Беларусі, якой павінна быць ідэальная ўлада і чаму многія расейскія артысты — за вайнуЗапытайся ў Дубаўца. Ці была нейкая карысьць ад падзеяў гэтых 3 гадоў і што будзе, калі Полк Каліноўскага ўвойдзе ў БеларусьЗапытайся ў Дубаўца. Пра месца беларусаў у сьвеце, чаму Лукашэнка так ненавідзіць Зяленскага і навошта ўзаконілі суды над памерлыміЗапытайся ў Дубаўца. Ці можа «русский мир» стаць добрым, пра прызнаньне «экстрэмісцкай» Рады БНР і чаму цяпер часта кажуць пра пэдафілаўЗапытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка горшы за Гітлера, у чым урок справы Пратасевіча і дзе знайсьці падставы для аптымізмуЗапытайся ў Дубаўца. Каму сёньня горш — беларусам ці расейцам і ці можа рэжым у Беларусі перайсьці на бок дабраЗапытайся ў Дубаўца. Пра самую крамольную кнігу Беларусі і хто будзе адраджаць краіну, калі многія беларусы зьехалі за мяжуЗапытайся ў Дубаўца. Ці магчымая прапаганда па-беларуску, чаму Бабарыка не адкупіўся ад турмы і як сьмерць Лукашэнкі паўплывае на рэпрэсііЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць на службе ў Лукашэнкі шчасьлівыя людзі і чаму Пазьняк ня здолеў аб’яднаць людзей у рэальную сілуЗапытайся ў Дубаўца. Пра асаблівы лёс беларусаў як нацыі, бясконцыя масавыя рэпрэсіі і пошукі вінаватых Запытайся ў Дубаўца. Куды будзе ўцякаць Лукашэнка ў выпадку перавароту, як ачышчаць мазгі ад прапаганды і на чыім баку быў бы Віктар ЦойЗапытайся ў Дубаўца. Пра матывацыю ісьці на вайсковыя зборы, дасягненьні Лукашэнкі для Беларусі і загінулых за Ўкраіну расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Пра сілавы пераварот, чым Геніюш замінае «ябацькам» і хто вінаваты ў вайне — Пуцін ці народ РасеіЗапытайся ў Дубаўца. Пра народныя песьні, новую Беларусь і «генацыд беларускага народу»Запытайся ў Дубаўца. Навошта падпісваць пэтыцыі, што нам дае памяць пра БНР і якое месца ў новай Беларусі зойме ГУБАЗіКЗапытайся ў Дубаўца. Пра нацыянальны колер Беларусі, сваркі ў дэмакратычным асяродку і выцясьненьне з ужытку расейскай мовыЗапытайся ў Дубаўца. Пра «гібрыдную акупацыю» Беларусі, завочныя суды і «адцісканьне» маёмасьці ў «палітычных», выбар царквы і падарожжыЗапытайся ў Дубаўца. Ці была ў 2020 магчымасьць перамен, навошта Кітаю падтрымліваць Лукашэнку і як заставацца шчасьлівым, калі побач вайнаЗапытайся ў Дубаўца. Пра інцыдэнт у Мачулішчах, стратэгію дэмакратычных сіл і паглынаньне Беларусі РасеяйЗапытайся ў Дубаўца. Пра дэтэктар хлусьні для журналістаў, масавыя ўцёкі пасіянарыяў на Захад і «адмену» расейскай культурыЗапытайся ў Дубаўца. Ці Лукашэнка трымаецца пры ўладзе дзякуючы русыфікацыі, куды лепш эміграваць і ці ёсьць нейкая карысьць у вайне Запытайся ў Дубаўца. Чаму Эўропа не плянуе ісьці на Маскву, як распазнаць агента КДБ і пра жыцьцё «па маскоўскім часе»Запытайся ў Дубаўца. Ці бываюць беларусы імпэрцы, пра наступствы падзелу Расеі, зьнішчэньне беларускай мовы і шпіца на стале ў ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць беларуская нацыя, што можна зрабіць для палітвязьняў і чаму многія беларусы давяраюць БТЗапытайся ў Дубаўца. Пра «масавыя беспарадкі», моўную сытуацыю ў краіне і які народ бліжэй беларусам — армяне ці азэрбайджанцыЗапытайся ў Дубаўца. Чаму пакаленьне 70+ жадае аб’яднаньня з Расеяй, пра беларускую нацыянальную ідэю і эўрапейскія каштоўнасьціЗапытайся ў Дубаўца. Пра Новы год, «калектыўны Захад» і калі беларусы-уцекачы змогуць вярнуцца дадомуЗапытайся ў Дубаўца. Пра найбліжэйшы беларусам народ, тарашкевіцу/наркамаўку і кветкі на магілу МакеяЗапытайся ў Дубаўца. Пра «нашу» Вільню, законнасьць першых выбараў прэзыдэнта і ці павінны ўкраінцы ў адказ бамбіць Расею