Кожны дзень на працягу лета на сайце Свабоды новы разьдзел кнігі Аляксандра Лукашука “ЛІХАР. Oswald у Менску”.
Упершыню шырокае кола людзей у Беларусі прачытала і пачула імя Лі Гарві Освальда ў аўторак 26 лістапада 1963 году. Мясцовыя газэты друкавалі паведамленьне ТАСС пад загалоўкам:
Паліцыя абвінавачвае ў забойстве прэзыдэнта Кенэдзі Лі Освальда.
Гэтае самае першае паведамленьне было самым інфарматыўным:
Па абвінавачаньні ў забойстве прэзыдэнта ЗША Дж. Кенэдзі паліцыя гораду Даласу арыштавала жыхара гораду нейкага Лі Гарві Освальда. Гэты 24-гадовы чалавек быў затрыманы, нягледзячы на яго адчайнае супраціўленьне, у памяшканьні кінатэатру “Тэхас”, якое знаходзіцца на адлегласьці каля шасьці кілямэтраў ад месца пагібелі прэзыдэнта ЗША.
Лі Освальда абвінавачваюць таксама ў забойстве паліцэйскага.
Пасьля амаль дзесяцігадзіннага няспыннага допыту, якому падверглі Освальда ў паліцэйскім участку паліцэйскія і агенты ФБР, яму было прад'яўлена афіцыйнае абвінавачаньне ў забойстве прэзыдэнта. Затым Освальда прадставілі карэспандэнтам. Паводле паведамленьня карэспандэнтаў агенцтва АП, Освальд упарта адмаўляў сваё дачыненьне да забойства.
Акруговы пракурор Даласу Генры Ўэйд адмовіўся адказаць на пытаньне карэспандэнтаў, ці былі на вінтоўцы, зь якой, як мяркуюць, быў забіты прэзыдэнт ЗША, чые-небудзь адбіткі пальцаў.
У гэтым кароткім тэксьце імя Освальда згадваецца шэсьць разоў.
На наступны дзень яго імя будзе згадана ўжо адзінаццаць разоў: пад загалоўкам “Замятаюць сьляды” газэты друкавалі паведамленьне ТАСС пра забойства Освальда Джэкам Рубі (яго імя тады пісалі “Рабі”) і пра загад новага прэзыдэнта Джонсана дасьледаваць гэтае забойства.
Менскія чытачы ўсесаюзнай газэты “Известия” 27 лістапада маглі пабачыць яго фота ў апошнія хвіліны жыцьця – знакаміты кадар, калі ён зьдзіўлена выгінаецца ад нечакана балючай кулі ва ўпор. “Звязда” і “Советская Белоруссия”друкавалі паведамленьне безь ілюстрацыі.
Усе публікацыі ў Беларусі адбываліся паводле падвойнага календара: ужо на момант самай першай, аўторкавай 26 лістапада, ня толькі Кенэдзі, але і Освальд быў два дні як мёртвы, а Рубі арыштаваны.
Імя Освальда можна сустрэць на старонках беларускага друку яшчэ 16 разоў да канца лістапада, потым два разы ў сьнежні.
Ніводнага разу нідзе ня згадваецца яго прыезд у СССР, жыцьцё ў Менску, праца на радыёзаводзе, жонка і дзіця, вяртаньне ў Амэрыку.
У Менску, дзе імя Освальда ведалі сотні чалавек, гэта азначала толькі адно: трэба маўчаць.
У доме перакладчыцы Інтурысту Стэліны Пажалуістэ рвалі на шматкі фотаздымкі з Освальдам. Яна плакала, а муж папярэджваў, што зараз давядзецца расплочвацца ўсёй сям’і.
Яна ўспамінала для Мэйлера:
Калі маці і я пачулі, што Кенэдзі забіты і Освальд меў да гэтага дачыненьне, мы так і селі. І сядзелі бяз руху. Я памятаю той вялікі страх. Ён апанаваў мяне і сям’ю.
Стэліна зь сям’ёй вырашыла зьехаць зь Менску – і да 1977 году жыла і працавала настаўніцай у Віцебску.
Студэнта мэдінстытуту Канстанціна Бандарына выклікалі ў КДБ, спыталі пра фатаздымкі – ён усе спаліў – і адпусьцілі, не запрасіўшы нават сесьці.
Але Стэліну ў КДБ не выклікалі. Эла Герман чакала, што яе выклічуць. Ня выклікалі. Ня выклікалі Аніту Зігер, яе сястру Элеанору, бацькоў.
Мэйлеру было невядома, ці выклікалі Эрыка Цітаўца.
Ён падае сьведчаньне аднаго з кампаніі студэнтаў-мэдыкаў, Канстанціна Бандарына, які кажа, што, у адрозьненьне ад іншых знаёмых, якія перасталі сустракацца з Освальдам перад ад’ездам, бо былі ўпэўненыя ў сачэньні КДБ, Эрык працягваў кантактаваць – і нават, адрозна ад усіх іх, захаваў усе матэрыялы таго часу. Усе зьнішчалі фота і паперы, а Эрык сказаў: вы ўцякаеце, як купка баязьліўцаў, і ўсё выкідаеце за борт. Эрык мусіў бы трэсьціся ад страху, як асіна, але выйшаў сухім з вады, яму нічога не было, хаця ён меў самыя блізкія стасункі з Алікам.
Бандарын кажа Мэйлеру:
Чаму гэта Эрык быў такі сьмелы?
І Мэйлер спыняецца, сканчае абзац, пакідае пытаньне ў паветры і без адказу.
Кропка як апошні штрых у партрэт пэрсанажа “Цітавец”.*
Чэкісты таксама плачуць – прынамсі, Мэйлер менавіта так, з камяком у горле, падае словы былога начальніка контраразьведкі.
Я адчуў сябе ня дрэнна – а жахліва! Гэта быў найгоршы момант майго жыцьця!
Так адказаў генэрал “Гузьмін” пра рэакцыю на навіну з Даласу. І затым, піша Мэйлер, ён ледзь не заплакаў.
Усе вінавацяць мяне! Быццам я ведаў, што ён будзе страляць. Мы ня мелі паняцьця. Нельга ў Менску знайсьці ніводнага чалавека, хто сказаў бы – так, Освальд меў намер вярнуцца ў Амэрыку і заварыць гэтую кашу.
“Гузьмін” і “Сьцяпан” больш за ўсё баяліся: а раптам Освальд рыхтаваўся да забойства ў Менску, і яны не заўважылі. Але самым важным прызнаньнем, якое запісаў Мэйлер ад чэкістаў, ён палічыў апошняе:
Калі шчыра, нас не хвалявала грамадзкая думка ў Амэрыцы. Нас хвалявала, што скажа Масква.
Хто б сумняваўся.
-------------------------------------------
*У сваёй кнізе праз паўтара дзясятка гадоў пасьля публікацыі Мэйлера Цітавец напіша, што ў яго таксама забралі ўсе лісты Освальда. Спачатку яго выклікалі на размову з КДБ у кабінэце рэктара, а назаўтра папрасілі прынесьці з дому лісты – ён прынёс і аддаў. Пра магнітафонныя стужкі ніхто ня ведаў, таму яны засталіся.
Працяг заўтра.
У ГУМ заднім ходам
Першы сьмех
Пакараньне Менскам
Дзёньнік гістарычнага чалавека
Шоў-шоў і прыйшоў
Дэпутат ідзе ў КДБ
Дэпутат ідзе з КДБ
Сарокі над КДБ
Удар па амбіцыях
Удар, але па мячыку
Дзьве памяці, плюс-мінус
“Russia” ці “Belorussia”?
Самагонка для Мэйлера
Acherontia atropos, сямейства чэкістых
Палёты “Справы № 34451”
Станіслаў Шушкевіч і шапка з вушамі
Першыя дні “расейскага рабочага”
Кватэра для халасьцяка
76 прыступак уверх і ўніз
Освальд і яго імёны
Першая памылка КДБ
Карацейшы ў 38,6 раза
“Ідэот”, не ідыёт
Чый Освальд?
Песьня для Хрушчова
Хэлоў, карова са штату Аёва
Найважнейшае з мастацтваў
“Аооаох!” -- і міма
Мэйлер і падзякі
Мэйлер і Цітавец
Мэйлер і “Цітавец”
Гепард з хуткасьцю чарапахі
Ці ведаў Освальд Цітаўца?
“Здрастуй!” І бывай...
Паходы ў манастыр
“Заўважана імкненьне знаёміцца з бляндынкамі”
КДБ і “мужчыны зь вялікай задніцай”
Мэйлер і гіганты сэксу
Цнота
Халтуршчыкі з КДБ
Разьбітае сэрца Освальда
“Я -- амэрыканскі грамадзянін”
На танцы
Дэман амнэзіі
З танцаў
Allegretto, allegro, allegrissimo
Тайна мядовага месяца
Роля дзірачак у гісторыі
Рэцэпт драмы
Камсамольская любоў
П’еса «Маладыя». Акт 1
П’еса “Маладыя”. Акт 2
Талстаеўскі
Освальд і Пушкін
Дагнаць Амэрыку
Навагодні сьмех
Бомба для Хрушчова
Пад бела-чорнымі крыламі
Каго бусел прынёс
Антысавецкая фармацэўтыка
Нахабства бязь межаў
Ідыёт, сабака, мярзотнік, падонак
Грошы, свабода, каханьне, душа
Спэцтэхніка падвяла
Нататкі антысаветчыка
Освальд і Сталін
Нататкі антысаветчыка. Працяг
Нашы на Месяцы
“Калектыў” пра калектыў
Злавіць матылька
Апошнія клопаты
Віза для Марыны
Лекі ад “Доктара Жывага”

ПапярэдніЯ разьдзелЫ:
Палёт матылькаУ ГУМ заднім ходам