Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ і “мужчыны зь вялікай задніцай”


Кожны дзень на працягу лета на сайце Свабоды новы разьдзел кнігі Аляксандра Лукашука “ЛІХАР. Oswald у Менску”.


Сэксуальнае жыцьцё Освальда цікавіла шмат каго.

Будучы прэзыдэнт ЗША Форд, сябра Камісіі Ўорэна, таксама зрабіў унёсак у гэтую тэму, спытаўшы, ці ня быў Освальд “імпатэнтам”. Жонка Освальда ў адказ заявіла, што не разумее, як такі чалавек мог стаць прэзыдэнтам.

Аднак чытаючы Мэйлера, можна ўявіць, што пытаньні, якія ён высьвятляе, сфармуляваныя ў аддзеле маркетынгу выдавецтва. Напрыклад – ці быў Освальд гомасэксуалістам?

Генэрал “Гузьмін” цьмяна заявіў, што Освальд быў “нячысты і карыстаўся сытуацыяй, калі яна зьяўлялася”.

Але непасрэдны куратар “Сьцяпан” катэгарычна адкінуў пытаньне. Освальд часам прыводзіў дзяўчат дадому, і “Бог ведае што яны там рабілі”. Верагодна, гэта было да ўсталяваньня прамога назіраньня ў кватэры, бо потым КДБ ведаў шмат чаго даволі дакладна.

З расшыфроўкі падслухоўваньня КДБ
26 ліпеня 1961

21:50 ЛГО ідзе на кухню, вяртаецца.
22:10 Яны кладуцца ў ложак.
22:15 Інтымная гутарка.
22:30 Ціха, яны сьпяць.
23:00 Назіраньне завершана.


Як тлумачыў “Сьцяпан”, у КДБ не было правілаў, як запісваць інтымныя моманты. Звычайна чалавек, які расшыфроўваў запіс, пазначаў, што акт адбыўся, але не даваў дэталяў.

Але на практыцы гэта залежала ад задачы:

-- Уявіце, што я працую ў ФБР ці ЦРУ і хачу завэрбаваць савецкага інжынэра. Мне давялося шукаць на яго кампрамат, перш і важней за ўсё – сэксуальныя рэчы. Як аналітык, я б загадаў: запісвайце ўсё як найпадрабязьней. Усе сэксуальныя працэсы. Рабіце фота. Усё залежыць ад мэты.

“Сьцяпану” даводзілася весьці справу, па якой праходзілі гомасэксуалісты – за крымінальнае злачынства мужалоства прадугледжвалася пакараньне да пяці гадоў турмы. Ён патлумачыў Мэйлеру, як гэта выглядала вачыма КДБ 60-х гадоў:

-- Звычайна ў гомасэксуаліста тонкі голас, нешта жаноцкае, ён цікавіцца жанчынамі толькі фармальна, але яго вочы загараюцца, калі ён бачыць мужчыну, асабліва – прабачце – зь вялікім задам. Яго пастаянна можна бачыць у грамадзкіх прыбіральнях, і часта там яны і зьдзяйсьняюць акты. Такім чынам, у гомасэксуаліста ёсьць пэўныя выразныя рысы, паводле якіх яго можна выявіць, і такіх рысаў мы за Освальдам не назіралі.

Дзяржаўную бясьпеку аднаполае каханьне падрывала да 1993-га, калі яно фармальна і афіцыйна перастала быць злачынствам.


Працяг заўтра.

ПапярэдніЯ разьдзелЫ:

Палёт матылька
У ГУМ заднім ходам
Першы сьмех
Пакараньне Менскам
Дзёньнік гістарычнага чалавека
Шоў-шоў і прыйшоў
Дэпутат ідзе ў КДБ
Дэпутат ідзе з КДБ
Сарокі над КДБ
Удар па амбіцыях
Удар, але па мячыку
Дзьве памяці, плюс-мінус
“Russia” ці “Belorussia”?
Самагонка для Мэйлера
Acherontia atropos, сямейства чэкістых
Палёты “Справы № 34451”
Станіслаў Шушкевіч і шапка з вушамі
Першыя дні “расейскага рабочага”
Кватэра для халасьцяка
76 прыступак уверх і ўніз
Освальд і яго імёны
Першая памылка КДБ
Карацейшы ў 38,6 раза
“Ідэот”, не ідыёт
Чый Освальд?
Песьня для Хрушчова
Хэлоў, карова са штату Аёва
Найважнейшае з мастацтваў
“Аооаох!” -- і міма
Мэйлер і падзякі
Мэйлер і Цітавец
Мэйлер і “Цітавец”
Гепард з хуткасьцю чарапахі
Ці ведаў Освальд Цітаўца?
“Здрастуй!” І бывай...
Паходы ў манастыр
“Заўважана імкненьне знаёміцца з бляндынкамі”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG