Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грошы, свабода, каханьне, душа


Тагачасны Менск, перадад'езны настрой
Тагачасны Менск, перадад'езны настрой
Кожны дзень на працягу лета на сайце Свабоды новы разьдзел кнігі Аляксандра Лукашука “ЛІХАР. Oswald у Менску”.


Запіс падслухоўваньня 19 траўня, у перадапошні дзень Освальда ў Менску, быў самы доўгі за ўсю гісторыю назіраньня. Упершыню гучаць галасы людзей, зь якімі ён сябраваў, бавіў час, якіх адведваў дома.

Расшыфроўка падслухоўваньня КДБ. Працяг.
19.05.62

Сп-ня Зігер: Марыначка, ты нават ня ведаеш, як я табе зайздрошчу, ты такая здаровая.

Марына: Я прыеду з дачкой, і ня ведаю, можа, будзе цяжка, можа, ён ня знойдзе працу.

Сп-ня Зігер: Чаму ён ня знойдзе працу? Уладкуецеся, усё будзе добра, у вас будзе ўсё, у вас будзе свабода.

Марына: Будуць грошы, будзе свабода.


Сп-ня Зігер: Божа, як я ненавіджу жыцьцё ў гэтым горадзе. У цябе няшмат бялізны. Ці маеш камод? Божа, а ў нас столькі барахла! Колькі ўсяго мы прывезьлі! І колькі раздалі! Была шафа, ложак, люстэрка ў дубовай аправе, вялізнае. І посуд! Прадалі ўсё.

Марына: Напачатку вы, напэўна, нічога гэтага ня мелі?

Сп-ня Зігер: Так, я памятаю як учора. Яму быў дваццаць адзін. Мне дваццаць чатыры, я была старэйшая за яго.

Марына: Вы выглядаеце, быццам вы маладзейшая.

Сп-ня Зігер: Як у вас з грашыма?

Марына: Мы ашчаджалі. Мы абое такія.

Сп-ня Зігер: Колькі гэта каштуе?


Марына: Адзін квіток 440 рублёў. На дваіх.

Сп-ня Зігер: А цётка крыху не дапамагла?

Марына: Не.

Сп-ня Зігер: Дзякаваць Богу, вы едзеце. Гэта лёс, ты сустрэла свайго каханага амэрыканца.

Марына: Адно скажу, ён мне дапамагае.

Сп-ня Зігер: Самае галоўнае, каб у яго не было іншай жанчыны.

Марына: Хто ведае, можа і я не заўсёды буду добрая для яго. Я не скажу, што сапраўды добрая.

Сп-ня Зігер: У цябе добрая душа.

Марына: Напачатку ён быў засмучаны, што ў нас дзяўчынка, а ня хлопчык, але цяпер ён ня супраць.

Сп-ня Зігер: Зусім не, ён яе палюбіць.

Марына: Ён яе любіць і цяпер.


Марына, натуральна, ня хоча выносіць сьмецьця з хаты – муж ужо і дапамагае, і кахае, а жонка ўжо крытычна глядзіць на сябе. Але падслухач КДБ робіць выснову, што такая гутарка не ўяўляе цікавасьці для дзяржбясьпекі, і замест поўнага дыялёгу абмяжоўваецца кароткім пераказам у дужках:

Балькон у кватэры Освальдаў, на якім вяліся важныя размовы
Яны гавораць пра дзіцё, пра той факт, што некаторыя мужы дрэнныя, п’юць ці дрэнна абыходзяцца з жонкамі.

Як матылькі, мільгаюць, каб зьнікнуць на дзесяцігодзьдзі ў архівах КДБ, жыцьцёвыя гісторыі, разважаньні, страхі і спадзяваньні.

Сп-ня Зігер: Можа, калі-небудзь ты прыедзеш нас адведаць.*

Марына: Там лягчэй жыць. Ён будзе больш зарабляць, чым тут. Што ён тут можа рабіць? Працуеш, працуеш і зарабляеш капейкі.

Сп-ня Зігер: Дзіўна, што твая цётка табе не дапамагла – яна магла хаця б купіць табе падарунак.

Марына: Пра што вы кажаце! Яна нават пялюшкі для Джун не купіла. Ён і яна зарабляюць тысячы. Яны маглі хаця б нешта купіць. Я не прашу дарагія падарункі, можа быць, маленькую шапачку за 40 капеек. Вось дзяўчаты з аптэкі дапамаглі – адна прыносіла пялюшкі, другая яшчэ нешта. Кожная дробязь дапамагае.

Сп-ня Зігер: Ты ўжо разьвіталася зь цёткай?

Марына: Яшчэ не.

Сп-ня Зігер: Калі ты ёй сказала?

Марына: Я думаю, яны атрымалі мой ліст пазаўчора. Я сказала ёй, што мы ад’яжджаем. “Ты звар’яцела! Ты ўсё ж ад’яжджаеш!”

Сп-ня Зігер: Едзеш за мужам. Куды голка, туды нітка.


(яны гавораць, як Марына апранецца на дарогу; гавораць пра мэблю: колькі, больш-менш, за яе дадуць; гавораць пра дзіця)

Здаўся нават перапісчык КДБ – калі раней усе рэплікі старанна пераносіліся ў друкаваны тэкст, апошняя стужка аказалася занадта доўгай. Замучыўся апэратыўны работнік ці работніца, а можа, начальства падганяла – цікавілі апошнія гадзіны перад ад’ездам, трэба абавязкова прачытаць, што там у апошні вечар адбылося, пра што дамаўляліся, каб прыняць, калі трэба, апэратыўна-сьледчыя захады.

Нагода для такой хады думак сапраўды ўзьнікла.

------------------------------------------------
*Марына Освальд упершыню пасьля ад’езду гаварыла зь цёткай па тэлефоне ў 1992-м і прыяжджала ў Менск у 2003 годзе.



Працяг заўтра.

ПапярэдніЯ разьдзелЫ:

Палёт матылька
У ГУМ заднім ходам
Першы сьмех
Пакараньне Менскам
Дзёньнік гістарычнага чалавека
Шоў-шоў і прыйшоў
Дэпутат ідзе ў КДБ
Дэпутат ідзе з КДБ
Сарокі над КДБ
Удар па амбіцыях
Удар, але па мячыку
Дзьве памяці, плюс-мінус
“Russia” ці “Belorussia”?
Самагонка для Мэйлера
Acherontia atropos, сямейства чэкістых
Палёты “Справы № 34451”
Станіслаў Шушкевіч і шапка з вушамі
Першыя дні “расейскага рабочага”
Кватэра для халасьцяка
76 прыступак уверх і ўніз
Освальд і яго імёны
Першая памылка КДБ
Карацейшы ў 38,6 раза
“Ідэот”, не ідыёт
Чый Освальд?
Песьня для Хрушчова
Хэлоў, карова са штату Аёва
Найважнейшае з мастацтваў
“Аооаох!” -- і міма
Мэйлер і падзякі
Мэйлер і Цітавец
Мэйлер і “Цітавец”
Гепард з хуткасьцю чарапахі
Ці ведаў Освальд Цітаўца?
“Здрастуй!” І бывай...
Паходы ў манастыр
“Заўважана імкненьне знаёміцца з бляндынкамі”
КДБ і “мужчыны зь вялікай задніцай”
Мэйлер і гіганты сэксу
Цнота
Халтуршчыкі з КДБ
Разьбітае сэрца Освальда
“Я -- амэрыканскі грамадзянін”
На танцы
Дэман амнэзіі
З танцаў
Allegretto, allegro, allegrissimo
Тайна мядовага месяца
Роля дзірачак у гісторыі
Рэцэпт драмы
Камсамольская любоў
П’еса «Маладыя». Акт 1
П’еса “Маладыя”. Акт 2
Талстаеўскі
Освальд і Пушкін
Дагнаць Амэрыку
Навагодні сьмех
Бомба для Хрушчова
Пад бела-чорнымі крыламі
Каго бусел прынёс
Антысавецкая фармацэўтыка
Нахабства бязь межаў
Ідыёт, сабака, мярзотнік, падонак
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG