Кожны дзень на працягу лета на сайце Свабоды новы разьдзел кнігі Аляксандра Лукашука “ЛІХАР. Oswald у Менску”.
У разьдзеле “Падзякі” Мэйлер згадвае Іну Андрэеўну Пісенку – і ў дужках пазначае, што ёй належыць асаблівая ўдзячнасьць за дапамогу зь перакладамі спэцыяльных праектаў.
Некалькі пакаленьняў студэнтаў ін’язу былі таемна закаханыя ў бліскучую і элегантную Іну, двайную чэмпіёнку Беларусі ў плаваньні (фрыстайл і батэрфляй), выкладчыцу з абсалютным фанэтычным слыхам і выдатную сынхраністку.
Яна адказвала на мае пытаньні пра сустрэчы з Мэйлерам, а потым спыталася – а пра Освальда нецікава?
-- А Вы што, яго ведалі?!*
-- Вельмі добра. Нават дадому прыводзіла. Мы пазнаёміліся ў філярмоніі, у мяне быў гадавы абанэмэнт і я хадзіла на ўсе канцэрты. У перапынку я пачула ангельскую мову – а гэта была такая рэдкасьць у Менску, і мы зь сяброўкай падышлі пазнаёміцца.
-- А што гралі ў той дзень?
-- Першы канцэрт Мэндэльсона з аркестрам.
Мэйлеру пашанцавала -- чалавек, які памятае рэпэртуар філярмоніі праз паўсотні гадоў, памятае і шмат што іншае. Памяць, канечне, патрабуе падказак -- Іна Маркава расказвала, як уніклівыя пытаньні Мэйлера і яго памочнікаў, па-майстэрску сфармуляваныя і падабраныя, дапамагалі ўспомніць даўно, здавалася, забытыя рэчы, акалічнасьці, дэталі.
Эрык Цітавец, які быў з Освальдам на канцэрце, таксама паспрабаваў выдаць сябе за замежніка, але дзяўчаты не далі веры. І Освальд не падтрымаў гульні – сказаў, што толькі ён амэрыканец.
Пасьля канцэрту новыя знаёмыя прагуляліся да плошчы Перамогі, Іна дала свой тэлефон, і ўжо назаўтра, у нядзелю, пазваніў Цітавец і спытаўся, ці можна ім прыйсьці ў госьці.
Мэйлер піша:
Бацька Іны займаў высокую партыйную пасаду і быў палкоўнікам. Вельмі патрыятычны чалавек. Ён не пацярпеў бы, каб у яго доме быў хто-небудзь з-за мяжы.
У перакладзе гэта можа значаць, што палкоўнік быў нармальным савецкім чалавекам, які баяўся, вядома, не замежнікаў, а суседзяў, якія маглі данесьці, і начальства, якое магло сапсаваць кар’еру. Помнік Сталіну па-ранейшаму ўзвышаўся ў цэнтры Менску, вуліцы, заводы і калгасы па-ранейшаму насілі імя генэралісімуса.
Але дома была толькі маці, і Іна запрасіла на сустрэчу таксама сяброўку, зь якой была ў філярмоніі.
Візыт быў нядоўгім – з-за граматыкі.
Освальд сказаў маці Іны: “здрастуй” замест “здравствуйте”, тая выклікала дачку на кухню і пачала ўшчуваць, што гэта за нявыхаваных грубіянаў, якія ня ведаюць як зьвяртацца да старэйшых, прыводзіць тая дадому.
-- Мама, ён ня рускі. Ён амэрыканец.
Маці зьбялела і сказала – забяры яго, хутка вернецца бацька.
Але дачка ўгаварыла ўстрывожаную жанчыну, і госьці засталіся на першым паверсе, пілі чай і слухалі музыку.
Больш сюды Освальд не прыходзіў.
Наступны раз дзяўчаты сустрэліся ў Освальда дома – яны прыйшлі паглядзець яго бібліятэку, якую, на іх зьдзіўленьне, складалі не амэрыканскія аўтары, а Маркс і Энгельс.
Пасьля гэтага сустрэчы адбываліся на новым месцы, на нэўтральнай тэрыторыі – калі так можна назваць пакоі з кратамі на вокнах, куды ўваход дазваляўся па прапусках і ахоўваўся кругласутачнай вахтай.
У студэнцкім інтэрнаце.
---------------------------------------
*Маёй суразмовіцы сапраўды быў прысьвечаны разьдзел у кнізе Мэйлера, але там яна фігуравала пад дзявочым прозьвішчам, і яе знаёмства з Освальдам было для мяне нечаканасьцю.
Працяг заўтра.
У ГУМ заднім ходам
Першы сьмех
Пакараньне Менскам
Дзёньнік гістарычнага чалавека
Шоў-шоў і прыйшоў
Дэпутат ідзе ў КДБ
Дэпутат ідзе з КДБ
Сарокі над КДБ
Удар па амбіцыях
Удар, але па мячыку
Дзьве памяці, плюс-мінус
“Russia” ці “Belorussia”?
Самагонка для Мэйлера
Acherontia atropos, сямейства чэкістых
Палёты “Справы № 34451”
Станіслаў Шушкевіч і шапка з вушамі
Першыя дні “расейскага рабочага”
Кватэра для халасьцяка
76 прыступак уверх і ўніз
Освальд і яго імёны
Першая памылка КДБ
Карацейшы ў 38,6 раза
“Ідэот”, не ідыёт
Чый Освальд?
Песьня для Хрушчова
Хэлоў, карова са штату Аёва
Найважнейшае з мастацтваў
“Аооаох!” -- і міма
Мэйлер і падзякі
Мэйлер і Цітавец
Мэйлер і “Цітавец”
Гепард з хуткасьцю чарапахі
Ці ведаў Освальд Цітаўца?

ПапярэдніЯ разьдзелЫ:
Палёт матылькаУ ГУМ заднім ходам
Першы сьмех
Пакараньне Менскам
Дзёньнік гістарычнага чалавека
Шоў-шоў і прыйшоў
Дэпутат ідзе ў КДБ
Дэпутат ідзе з КДБ
Сарокі над КДБ
Удар па амбіцыях
Удар, але па мячыку
Дзьве памяці, плюс-мінус
“Russia” ці “Belorussia”?
Самагонка для Мэйлера
Acherontia atropos, сямейства чэкістых
Палёты “Справы № 34451”
Станіслаў Шушкевіч і шапка з вушамі
Першыя дні “расейскага рабочага”
Кватэра для халасьцяка
76 прыступак уверх і ўніз
Освальд і яго імёны
Першая памылка КДБ
Карацейшы ў 38,6 раза
“Ідэот”, не ідыёт
Чый Освальд?
Песьня для Хрушчова
Хэлоў, карова са штату Аёва
Найважнейшае з мастацтваў
“Аооаох!” -- і міма
Мэйлер і падзякі
Мэйлер і Цітавец
Мэйлер і “Цітавец”
Гепард з хуткасьцю чарапахі
Ці ведаў Освальд Цітаўца?