Кожны дзень на працягу лета на сайце Свабоды новы разьдзел кнігі Аляксандра Лукашука “ЛІХАР. Oswald у Менску”.
Усё зьмяшалася ў доме Освальдаў ужо праз два месяцы пасьля вясельля.
З расшыфроўкі падслухоўваньня КДБ
17.07. 61
ЛГО: Я не магу казаць табе, што рабіць. Рабі, што хочаш. Калі хочаш, можаш ехаць са мной.
Жонка: Не хачу.
ЛГО: Чаму?
Жонка: Я проста баюся.
ЛГО: Канечне, ты баісься.
Жонка: Я ня ведаю Амэрыкі, я ведаю толькі Расею. Ты можаш вярнуцца да свайго народу. Я ня ведаю, як там будзе. Дзе ты знойдзеш працу?
ЛГО: Я ўсё знайду, усё. Я ўсё зраблю. Гэта мая справа.
Жонка: Як там да мяне будуць ставіцца?
(радыё заглушае размову; зусім немагчыма зразумець)
Выдадзеная ў Менску напачатку 1960-х “Кніга карысных парадаў” атрымала велізарную папулярнасьць і шмат разоў перавыдавалася.
У ліпені Освальд падарыў Марыне тоўсты фаліянт, пад тысячу старонак, які тлумачыў, як накрываць на стол, шыць, чысьціць, рамантаваць, апранацца, рыхтаваць кансэрвы на зіму, выводзіць бародаўкі і шмат чаго яшчэ. Першая чвэрць “Кнігі карысных парадаў” была прысьвечаная гатаваньню сьняданку, абеду і вячэры.
З расшыфроўкі падслухоўваньня КДБ
19.07.61
Жонка: Адзінае, што ты ўмееш – гэта катаваць.
(ЛГО выходзіць з пакою, нешта крычыць з кухні)
Жонка: Ідзі знайдзі сабе дзеўку, якая ўмее гатаваць. Я працую, у мяне няма часу гатаваць табе катлеты. Ты ня хочаш супу, ня хочаш кашы, толькі смачныя кавалачкі, калі ласка!
ЛГО: Я магу хадзіць есьці ў рэстаран.
Жонка: Ідзі да д’ябла! Калі ты ўжо пакінеш мяне ў спакоі! Я, відаць, не дажыву да таго дня, калі ты пакінеш мяне ў спакоі!
ЛГО: Але ж ты ня ўмееш нічога рабіць.
Жонка: Пакінь мяне ў спакоі!
Жонка, верагодна, проста не дачытала яшчэ падарунак Освальда да 40-й старонкі, дзе быў рэцэпт закускі, здольнай улагодзіць любога, самага патрабавальнага мужа. Перад тым, як падаць першую, другую і трэцюю страву, як раіла кніга, жонка перад ім паставіла б страву, прыгатаваную паводле самага першага рэцэпту разьдзелу “Закускі зь мяса”:
Парася заліўное
Парася нацерці мукой і апаліць, выдаліць вантробы, надсекчы хрыбетнік, прамыць халоднай вадой і, загарнуўшы ў сурвэтку, паставіць варыць у закрытай каструлі, наліўшы ў яе халоднай вады.
Зробім кароткую паўзу і, наліўшы вады, працягнем чытаньне:
У працэсе кіпячэньня здымаць пену, трымаць каструлю на слабым агні каля 1 гадзіны. Затым зьняць з пліты, булён пасаліць, крыху ахаладзіць. Парася пакласьці на разьдзелачную дошку, а булён зноў паставіць на гарачую пліту, дадаць у яго нарэзанае карэньне, цыбулю і прыправы. Прыгатаваць жэле.
Ва ўсім павінна быць мяжа і мера, таму рэцэпт, як гатаваць жэле, ня быў уключаны непасрэдна ў тэкст. А замест гэтага зроблена спасылка на старонку, дзе яго можна было вывучыць асобна – таму і Марына, верагодна, адразу яго чытаць ня стала б.*
Зваранае і ахалоджанае парася насекчы невялікімі кавалкамі, раскласьці на талерку, упрыгожыць кружкамі вараных яек, лустачкамі цытрыны, зелянінай пятрушкі, асьцярожна заліць жэле і падаць на стол у застылым выглядзе.
Нават такі гурман, як Освальд, ужо, напэўна, задаволіўся б, але карысныя парады на гэтым не спыніліся:
Да заліўнога парасяці падаюць зялёную салату, салату з чырвонакачаннай альбо белакачаннай капусты, карнішоны, пікулі. Асобна падаецца сьмятанны соўс зь цёртым хрэнам альбо цёрты хрэн з воцатам.
Любы, нават не псыхоляг, скажа, што пасьля прыгатаваньня такой закускі сямейныя сваркі і скандалы немагчымыя ў прынцыпе: у мужа на тое ня будзе жаданьня, у жонкі сіл.
З расшыфроўкі падслухоўваньня КДБ
21.07.61
ЛГО: Ну, што ты плачаш? Я казаў, сьлёзы ні да чаго добрага не прывядуць.
(жонка плача)
Ты ж ведаеш, я ніколі не сьцьвярджаў, што я вельмі добры чалавек.
(жонка зноў плача, ЛГО суцяшае)
Жонка (скрозь сьлёзы): Чаму я выйшла замуж? Ты мяне падмануў.
Усе шчасьлівыя сем’і падобныя адна да адной.
І нешчасьлівыя таксама.
------------------------------------
*Каб не адсылаць у бібліятэкі адчайных гаспадыняў, якія вырашаць прыгатаваць гэтую закуску, вось клясычны рэцэпт жэле зь легендарнай кнігі: “Каб булён добра застыў, на кожную шклянку яго трэба дадаць ад 1 да 3 лісткоў жэлятыну. Жэлятын папярэдне трэба замачыць у халоднай вадзе, адціснуць і толькі пасьля гэтага пакласьці ў гарачы булён і даць яму закіпець. Жэле з такога булёну атрымаецца смачнае, але не зусім празрыстае”. У кнізе прыводзіцца і поўны, як збор твораў клясыкаў марксізму-ленінізму, рэцэпт, як зрабіць жэле празрыстым, але тут абмяжуемся проста смачным.
Працяг заўтра.
У ГУМ заднім ходам
Першы сьмех
Пакараньне Менскам
Дзёньнік гістарычнага чалавека
Шоў-шоў і прыйшоў
Дэпутат ідзе ў КДБ
Дэпутат ідзе з КДБ
Сарокі над КДБ
Удар па амбіцыях
Удар, але па мячыку
Дзьве памяці, плюс-мінус
“Russia” ці “Belorussia”?
Самагонка для Мэйлера
Acherontia atropos, сямейства чэкістых
Палёты “Справы № 34451”
Станіслаў Шушкевіч і шапка з вушамі
Першыя дні “расейскага рабочага”
Кватэра для халасьцяка
76 прыступак уверх і ўніз
Освальд і яго імёны
Першая памылка КДБ
Карацейшы ў 38,6 раза
“Ідэот”, не ідыёт
Чый Освальд?
Песьня для Хрушчова
Хэлоў, карова са штату Аёва
Найважнейшае з мастацтваў
“Аооаох!” -- і міма
Мэйлер і падзякі
Мэйлер і Цітавец
Мэйлер і “Цітавец”
Гепард з хуткасьцю чарапахі
Ці ведаў Освальд Цітаўца?
“Здрастуй!” І бывай...
Паходы ў манастыр
“Заўважана імкненьне знаёміцца з бляндынкамі”
КДБ і “мужчыны зь вялікай задніцай”
Мэйлер і гіганты сэксу
Цнота
Халтуршчыкі з КДБ
Разьбітае сэрца Освальда
“Я -- амэрыканскі грамадзянін”
На танцы
Дэман амнэзіі
З танцаў
Allegretto, allegro, allegrissimo
Тайна мядовага месяца
Роля дзірачак у гісторыі

ПапярэдніЯ разьдзелЫ:
Палёт матылькаУ ГУМ заднім ходам