Кожны дзень на працягу лета на сайце Свабоды новы разьдзел кнігі Аляксандра Лукашука “ЛІХАР. Oswald у Менску”.
Лёгіка датаў і пасьлядоўнасьці ў любым аповедзе мае сэнс, толькі калі яна парушаецца: у гістарычным люстэрку задняга бачаньня некаторыя адказы стаяць побач з пытаньнямі, а часам нават перад імі.
Прафэсар Цітавец сапраўды мае падставы сьцьвярджаць, што ён ведаў Освальда, яго менскі побыт, браў удзел у важных падзеях яго жыцьця.
Ці ведаў Освальд Цітаўца?
Увесну 1962-га завяршаецца больш чым гадавая барацьба Освальда за вяртаньне ў Амэрыку – першы ліст у амбасаду з просьбай вярнуць пашпарт на пачатку лютага 1961-га, сакрэтны палёт на тыдзень у Маскву ў амбасаду, ліставаньне, высьвятленьне, ці не арыштуюць яго за здраду, спробы атрымаць гарантыі ад Дзярждэпартамэнту, хадайніцтвы маці, зарука будучага працадаўцы, паездка ў Маскву жонкі і выключэньне яе з камсамолу ў Менску, ізноў перапіска з амбасадай ЗША, напружанае чаканьне адказаў, бясконцыя абмеркаваньні і спрэчкі з жонкай, размовы на гэтую тэму зь Зігерамі і Паўлам Галавачовым, а таксама зь дзядзькам і цёткай Марыны.
У адным з самых апошніх запісаў у “Гістарычным дзёньніку” Освальд згадвае Цітаўца.
Дзёньнік ЛГО
Сакавік 1962
Апошнія абмены камунікацыямі паміж мной і амбасадай. Прыходзяць лісты ад маці і брата ў ЗША. Я яшчэ не сказаў Эрыку, які зьяўляецца маім самым старым існуючым знаёмым, што мы зьбіраемся ў Штаты. Ён -- ОК, але я баюся, што ён занадта добры член камуністычнага саюзу моладзі, таму я пачакаю да апошняй хвіліны.
Чаго ці каго баяўся Освальд?
Цітаўца, які як ляяльны грамадзянін паведаміць уладам пра намер перабежчыка вярнуцца ў ЗША?
Ці Цітаўца, які праз свае ідэалягічныя перакананьні асабіста абурыцца і пакрыўдзіцца на рашэньне амэрыканца зьехаць з СССР, пачне адгаворваць?
Ці Цітаўца, які ўяўляе нейкую іншую небясьпеку, і яму нельга давяраць?
Цітавец у сваіх успамінах намалюе сцэну, дзе ён так горача даводзіць Освальду перавагі сацыялізму, што той выбухае і кажа свайму суразмоўцу – вы жывяце як рабы!
Освальд напісаў тое, што напісаў.
Эрык – ОК, а ўсё астатняе – як той казаў, кантэкст.
Сам Цітавец потым у газэтных інтэрвію і кнізе патлумачыў гэты запіс жаданьнем Освальда выгарадзіць яго такім чынам перад савецкімі ўладамі.
Дзеля чаго трэба зрабіць адно дапушчэньне і пагадзіцца з высновай, якая зь яго вынікае.
Трэба дапусьціць, што Освальд чамусьці ведаў, што яго дзёньнік патрапіць у рукі савецкіх спэцслужбаў і гэтак хацеў абараніць Цітаўца. І непазьбежная выснова -- што тады такім чынам ён сьвядома “здае” спэцслужбам іншых сваіх знаёмых, пра якіх піша ў дзёньніку прыхільна – Аляксандра Зігера, які раіў яму зьяжджаць, Паўла Галавачова, які пастаянна вядзе антысавецкія размовы, дзяўчат, якія занадта блізка сыходзяцца з амэрыканцам.
Падставаў для такіх высноваў і такога дапушчэньня Освальд нідзе ніколі не даваў.
Калі праз два месяцы амэрыканец зь сям’ёй назаўсёды будзе ад’яжджаць зь Менску, сябры прыйдуць на вакзал.
Цітаўца сярод іх ня будзе.
Як ён тады патлумачыць Паўлу Галавачову -- ня ведаў.*
---------------------------------------------
*Пра гэтую вэрсію Цітаўца тады ж, у 1962-м, Галавачоў напісаў Освальдам у Амэрыку, яго ліст захоўваецца ў матэрыялах Камісіі Ўорэна. Тое ж самае – што Освальд зьбіраўся сказаць Цітаўцу пра ад’езд толькі напярэдадні і нават пайшоў да яго дадому, але не засьпеў, і Цітаўца не было на вакзале, Марына ў 1964-м расказала Прысцыле МакМілан, і так гэта прадстаўлена ў яе кнізе, выдадзенай у 1977-м. Сам Цітавец цяпер у кнізе, надрукаванай у 2010-м, сьцьвярджае, што разьвітаўся з Освальдам за дзень да ад’езду таго зь Менску, а на вакзал не прыйшоў, бо не любіў доўгія разьвітаньні.
Працяг заўтра.
У ГУМ заднім ходам
Першы сьмех
Пакараньне Менскам
Дзёньнік гістарычнага чалавека
Шоў-шоў і прыйшоў
Дэпутат ідзе ў КДБ
Дэпутат ідзе з КДБ
Сарокі над КДБ
Удар па амбіцыях
Удар, але па мячыку
Дзьве памяці, плюс-мінус
“Russia” ці “Belorussia”?
Самагонка для Мэйлера
Acherontia atropos, сямейства чэкістых
Палёты “Справы № 34451”
Станіслаў Шушкевіч і шапка з вушамі
Першыя дні “расейскага рабочага”
Кватэра для халасьцяка
76 прыступак уверх і ўніз
Освальд і яго імёны
Першая памылка КДБ
Карацейшы ў 38,6 раза
“Ідэот”, не ідыёт
Чый Освальд?
Песьня для Хрушчова
Хэлоў, карова са штату Аёва
Найважнейшае з мастацтваў
“Аооаох!” -- і міма
Мэйлер і падзякі
Мэйлер і Цітавец
Мэйлер і “Цітавец”
Гепард з хуткасьцю чарапахі

ПапярэдніЯ разьдзелЫ:
Палёт матылькаУ ГУМ заднім ходам
Першы сьмех
Пакараньне Менскам
Дзёньнік гістарычнага чалавека
Шоў-шоў і прыйшоў
Дэпутат ідзе ў КДБ
Дэпутат ідзе з КДБ
Сарокі над КДБ
Удар па амбіцыях
Удар, але па мячыку
Дзьве памяці, плюс-мінус
“Russia” ці “Belorussia”?
Самагонка для Мэйлера
Acherontia atropos, сямейства чэкістых
Палёты “Справы № 34451”
Станіслаў Шушкевіч і шапка з вушамі
Першыя дні “расейскага рабочага”
Кватэра для халасьцяка
76 прыступак уверх і ўніз
Освальд і яго імёны
Першая памылка КДБ
Карацейшы ў 38,6 раза
“Ідэот”, не ідыёт
Чый Освальд?
Песьня для Хрушчова
Хэлоў, карова са штату Аёва
Найважнейшае з мастацтваў
“Аооаох!” -- і міма
Мэйлер і падзякі
Мэйлер і Цітавец
Мэйлер і “Цітавец”
Гепард з хуткасьцю чарапахі