Кожны дзень на працягу лета на сайце Свабоды новы разьдзел кнігі Аляксандра Лукашука “ЛІХАР. Oswald у Менску”.
Тэлевізара ў Освальда не было, ён пераслухаў увесь опэрны рэпэртуар, спыніў візыты ў інтэрнат да студэнтак ін’язу, перастаў вітацца з Элай і нават на танцы хадзіў без ахвоты – больш проста не было куды.
Дзёньнік ЛГО
17 сакавіка 1961
Я і Эрык пайшлі ў прафсаюзы на танцы. Нудна, але ў апошнюю гадзіну мяне пазнаёмілі зь дзяўчынай з францускай стрыжкай, у чырвонай сукенцы і белых туфлях. Мы танцуем, і я прашу дазволу правесьці яе. Праводжу, разам зь яшчэ пяцьцю кавалерамі. Яе завуць Марына. Мы адразу адно аднаму спадабаліся. Яна дае мне нумар тэлефона і ад’яжджае ў таксі зь не такім новым, як я, сябрам. Я іду дамоў пешкі.
У пісьмовым пераказе свайго менскага жыцьця для ФБР Марына Прусакова падрабязна апісвае вечар знаёмства на танцах у Палацы прафсаюзаў.
Спачатку плянавалася лекцыя пра Амэрыку – выступала прафэсар Лідзія Чаркасава, тая самая, якую Освальд мог бачыць у кіначасопісе пра жаночы дзень. Паводле таго самага прынцыпу, з-за якога яе саджалі ў прэзыдыюм юбілейных сходаў, яна была ўключаная ў склад дэлегацыі БССР на 15-ю сэсію ААН, плыла разам з Хрушчовым на цеплаходзе “Балтыка” праз Атлянтыку ў Нью Ёрк, прывезла фота – на палубе яна сядзіць леваруч ад кіраўніка партыі, разам зь іншымі сябрамі дэлегацыі.
Марыну танцы заўсёды цікавілі больш за міжнароднае становішча. Яна скончыла фармацэўтычную вучэльню і пачала працаваць у Ленінградзе, дзе жыла з айчымам, але жыцьцё там не ладзілася, і яна пераехала да дзядзькі ў Менск. У падпалкоўніка міліцыі Ільлі Прусакова і яго жонкі Валі сваіх дзяцей не было, кватэра была вялікая, і пляменьніца пачувалася як дома.
На вечарыну яе запрасіў закаханы ў яе студэнт мэдінстытуту Аляксандар Піскалёў. У той сакавіцкі дзень яна затрымалася на працы ў аптэцы 3-й клінічнай бальніцы, потым дзьве гадзіны пераапраналася і сядзела перад люстэркам, зрабіла прычоску а-ля Брыджыт Бардо, затым страціла жаданьне і пераапранулася ў хатнюю сукенку. І тут яе дзядзька пачаў кпіць, маўляў, ці варта дзеля гэтага было дзьве гадзіны тырчэць перад люстэркам. Яна потым скажа:
І нарэшце, нешта проста пацягнула мяне на тую вечарыну, нават супраць маёй волі. Я магу шчыра сказаць – я адчувала нешта незвычайнае ў той вечар, але не надала гэтаму ўвагі.
З холаду, сьвежая, эфэктная, яна ўваходзіць у залю напрыканцы вечарыны ў суправаджэньні Піскалёва, які выбягаў сустракаць яе кожныя дзесяць хвілін. Адразу ўведвае што іншы хлопец, які ёй падабаўся, сышоў, як толькі пабачыў яе зь Піскалёвым. Яшчэ адзін студэнт-мэдык, душа кампаніі Юры Меражынскі, сын прамоўцы -- прафэсара Чаркасавай, знаёміць яе з Алікам, якога яна прыняла за жыхара Прыбалтыкі. У танцы яны застаюцца сам- насам.
Але далей яе ўспаміны пра тое, як скончыўся вечар, адрозьніваюцца ад запісу ў дзёньніку Освальда.
Зь пісьмовага сьведчаньня Марыны Освальд для ФБР:
Пасьля танцаў мы ўсе групай пайшлі дадому да Юрыя, чыя маці была ў ЗША. Я памятаю, што яны паспрачаліся крыху з Алікам, бо Алік гаварыў вельмі станоўча пра сваю краіну і вельмі цікава. Мне было вельмі прыемна, што ён стараўся прадставіць сваю краіну зь лепшага боку.
Запісаў амэрыканскай лекцыі прафэсара Чаркасавай і яе спрэчак з Освальдам няма. Освальд яшчэ некалькі разоў адведваў яе дома, глядзеў фатаграфіі, размаўлялі – пакуль муж, таксама прафэсар мэдінстытуту Меражынскі, напалоханы візытамі амэрыканца, не запатрабаваў іх спыніць.
Мэйлер сустракаўся з Чаркасавай і яе сынам Юрыем і ў яе прысутнасьці спрабаваў высьветліць, наколькі праўдзівы аповед яе сына. Юры хваліўся, што спаў з Марынай перад шлюбам і пасьля, расказваў, як гадзінамі потым яго цягалі на допыты, як хаваўся ў Маскве ад менскага КДБ. Маці спрабавала пярэчыць, расказвала Мэйлеру пра іншую прычыну ад’езду зь Менску – лячыць сухоты, сын абзываў яе сталіністкай, і ўвесь скандал, падрабязнае апісаньне якога займае старонкі кнігі Мэйлера, нагадвае вартае жалю трызьненьне дэградаванага алькаголіка, ніводнаму слову якога нельга даваць веры.
Са сьведчаньня Марыны Освальд для ФБР:
У той вечар Саша і Алік правялі мяне дадому. Мы засталіся адны на вуліцы на нейкі момант, і Лі спытаўся, калі яшчэ можа сустрэцца. Я сказала, што, магчыма, зноў прыйду на танцы туды, дзе мы сустрэліся, але дакладна не абяцала. Але калі потым праз тыдзень я пайшла зь сябрам на танцы – Лі быў там. У той вечар ён прыйшоў са мной дадому і я прадставіла яго сваёй цётцы. Цётцы спадабаліся яго сьціпласьць і ветлівасьць, а таксама тое, што ён быў вельмі акуратны. Яна сказала мне са сьмехам, што ў маёй калекцыі не было толькі амэрыканца.
Хто больш дакладна запомніў пачатак знаёмства, Освальд, які датаваў свае запісы досыць вольна і часам сумяшчаў падзеі, ці Марына, якая пісала сваё сьведчаньне амаль праз тры гады пасьля сустрэчы, ня так і важна.
Сустрэліся.
Працяг заўтра.
У ГУМ заднім ходам
Першы сьмех
Пакараньне Менскам
Дзёньнік гістарычнага чалавека
Шоў-шоў і прыйшоў
Дэпутат ідзе ў КДБ
Дэпутат ідзе з КДБ
Сарокі над КДБ
Удар па амбіцыях
Удар, але па мячыку
Дзьве памяці, плюс-мінус
“Russia” ці “Belorussia”?
Самагонка для Мэйлера
Acherontia atropos, сямейства чэкістых
Палёты “Справы № 34451”
Станіслаў Шушкевіч і шапка з вушамі
Першыя дні “расейскага рабочага”
Кватэра для халасьцяка
76 прыступак уверх і ўніз
Освальд і яго імёны
Першая памылка КДБ
Карацейшы ў 38,6 раза
“Ідэот”, не ідыёт
Чый Освальд?
Песьня для Хрушчова
Хэлоў, карова са штату Аёва
Найважнейшае з мастацтваў
“Аооаох!” -- і міма
Мэйлер і падзякі
Мэйлер і Цітавец
Мэйлер і “Цітавец”
Гепард з хуткасьцю чарапахі
Ці ведаў Освальд Цітаўца?
“Здрастуй!” І бывай...
Паходы ў манастыр
“Заўважана імкненьне знаёміцца з бляндынкамі”
КДБ і “мужчыны зь вялікай задніцай”
Мэйлер і гіганты сэксу
Цнота
Халтуршчыкі з КДБ
Разьбітае сэрца Освальда
“Я -- амэрыканскі грамадзянін”

ПапярэдніЯ разьдзелЫ:
Палёт матылькаУ ГУМ заднім ходам