Расейска-беларускія вучэньні пачаліся, як і плянавалася, 10 лютага
10 лютага Аляксандар Лукашэнка зрабіў кадравыя прызначэньні
10 лютага старшыня Абʼяднанага камітэту начальнікаў штабоў ЗША Марк Мілі меў гутарку са сваім беларускім калегам
Генэральная пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу ў дачыненьні да мэра ўкраінскага Дніпра Барыса Філатава. Яму інкрымінавана распальваньне нацыянальнай варожасьці
Пятра Буцько прызналі вінаватым у перавышэньні ўлады на цывільнай працы
Прайшло паўтара года пасьля апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і пачатку мірных пратэстаў, аднак улады працягваюць перасьледаваць беларусаў за іхную грамадзка-палітычную пазыцыю
Па стане на 10 лютага ў Беларусі 1040 палітвязьняў
Філёзаф Уладзімер Мацкевіч трымае галадоўку на «Валадарцы» сёмы дзень
Міністэрства ўнутраных спраў разьмеркавала паўнамоцтвы на складаньне пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэньнях па атрыманьні замежнай дапамогі і падрыхтоўку спраў аб правапарушэньнях да разгляду
10 лютага ўлады зафіксавалі найбольшую колькасьць новых выпадкаў каранавірусу за дзень, дыягнаставаных за ўвесь час
У Ташкенце пракамэнтавалі параду Лукашэнкі ўступіць у «саюзную дзяржаву»: «Было б разумным Аляксандру Рыгоравічу заняцца, перш за ўсё, сваімі няпростымі ўнутранымі і зьнешнімі праблемамі»
Гадавая інфляцыя ў студзені 2021 году ў параўнаньні са студзенем мінулага году ў Беларусі склала 10,4%, паведамляе Белстат
Даўгія чэргі назіраліся на польскай, літоўскай, латыскай межах. А цяпер зьявіліся і на ўкраінскай