Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 5 тысяч фур сабралася на межах Беларусі з дзяржавамі Эўразьвязу і Ўкраінай


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Даўгія чэргі назіраліся на польскай, літоўскай, латыскай межах. А цяпер зьявіліся і на ўкраінскай.

1 лютага ў пунктах пропускаў стаялі каля 3,5 тысячы грузавых аўтамабіляў, а на 8.00 10 лютага ў чэргах сабраліся 5290 фур, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт (ДПК).

На гэты момант больш за ўсіх загружаны пункт пропуску «Беняконі» ў напрамку Літвы — там знаходзіцца больш за 760 машын. На польскай мяжы больш за ўсё ў «Казловічах» — звыш 750 аўтамабіляў. У латвійскім напрамку ў пункце пропуску «Грыгараўшчына» назапасіліся больш як 540 фураў.

Калі раней чэргі назіраліся толькі на межах з Эўразьвязам, то 10 лютага ДПК дадаў і ўкраінскую мяжу. Але пакуль даўжыня чаргі значна меншая за межы з Эўразьвязам. У пункце пропуску «Макраны» чарга ў больш за 20 аўтамабіляў.

Раней Расейская Асацыяцыя міжнародных аўтаперавозьнікаў заяўляла аб праблемах зь беларускага боку: паводле іх слоў, пры прапускной здольнасьці ПП «Каменны Лог» у 500 машын за суткі, там афармляюць толькі 300–400 фур.

Аднак у Беларусі вінавацяць у чэргах памежнікаў суседніх дзяржаў. Паводле ДПК, за апошнія суткі польскія памежнікі аформілі толькі 70% транспартных сродкаў ад нормы, у Літву зь Беларусі ўехала толькі 37% грузавікоў ад агульнай прапускной здольнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG