Паводле дадзеных Белстату, нехарчовыя тавары ў гадавым выражэньні падаражэлі на 9,3%, платныя паслугі — на 9,1%.
Месячная інфляцыя на прадукты ў студзені склала 2%, агулам па ўсіх таварах і паслугах — 1,5%.
У 2021 годзе інфляцыя ў Беларусі склала 9,97%. Гэта ўдвая больш, чым першапачатковы прагноз уладаў. Плян на гэты год — утрымаць рост цэнаў на ўзроўні 6%.