Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
Генпракуратура Беларусі завяла супраць мэра Дніпра крымінальную справу за замену сьцяга. Філатаў адрэагаваў

Генпракуратура Беларусі завяла супраць мэра Дніпра крымінальную справу за замену сьцяга. Філатаў адрэагаваў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Генэральная пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу ў дачыненьні да мэра ўкраінскага Дніпра Барыса Філатава. Яму інкрымінавалі распальваньне нацыянальнай варожасьці.

Для арганізацыі папярэдняга расьсьледаваньня крымінальная справа накіравана ў Сьледчы камітэт.

Мэр Дняпра Барыс Філатаў ляканічна пракамэнтаваў «Эўрарадыё» крымінальную справу, якую на яго пачалі ў Беларусі.

«Я дурняў не заўважаю. Трэба працаваць», — сказаў Філатаў.

9 лютага ў Дніпры на «Алеі шматнацыянальнага гораду» каля мэрыі дзяржаўны сьцяг Беларусі, вывешаны там як сымбаль беларускай грамады, быў заменены на бел-чырвона-белы. Як патлумачыў мэр гораду, гэта было зроблена на знак пратэсту супраць антыўкраінскіх выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі.

Амбасада Беларусі асудзіла такі крок і заклікала Філатава да дыялёгу, а калі ён праігнараваў афіцыйны зварот, МЗС Беларусі накіравала Ўкраіне ноту пратэсту і выклікала амбасадара.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG