Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі новы афіцыйны рэкорд — 8463 выпадкі COVID-19 за дзень


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

10 лютага ўлады зафіксавалі найбольшую колькасьць новых выпадкаў каранавірусу за дзень, дыягнаставаных за ўвесь час.

Паводле інфармацыі Міністэрства здароўя, за мінулыя суткі ў краіне зафіксавалі 8463 новыя выпадкі каранавірусу. Пры гэтым 1558 чалавек пакінулі лякарні, іх выпісалі пасьля курсу лячэньня.

Агулам з пачатку пандэміі ў Беларусі афіцыйна зарэгістравалі 805 651 чалавека са станоўчым тэстам, 6204 пацыенты памерлі.

Афіцыйная статыстыка, якую падае Міністэрства аховы здароўя, неаднаразова крытыкавалася рознымі лекарамі. У прыватнасьці, былы загадчык аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай лякарні хуткай дапамогі Ўладзімер Мартаў ня верыць інфармацыі, якую дае Міністэрства аховы здароўя сёлета ў студзені-лютым.

Ён заявіў, што «афіцыйныя лічбы колькасьці хворых на COVID-19 увогуле нельга назваць статыстыкай», а істотнае заніжэньне сапраўднай колькасьці сьмяротных ахвяр вірусу заніжалася ад самага пачатку пандэміі, яшчэ ў першую хвалю.

Раней Міністэрства здароўя памяняла правілы дыягностыкі, дазволіўшы ставіць дыягназ COVID пры наяўнасьці клінічных і рэнтген-дадзеных без абавязковага ПЦР-тэсту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG