Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога падпалкоўніка міліцыі зь Іўя Пятра Буцько асудзілі на 6 гадоў калёніі, на год болей, чым прасіў пракурор


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пятра Буцько прызналі вінаватым у перавышэньні ўлады на цывільнай працы. Ён мае таксама сплаціць 16 тысяч рублёў штрафу. Прысуд вынес суд Лідзкага раёну 10 лютага, піша «Мэдыязона».

Як сьцьвярджала абвінавачаньне, 27 траўня 2021 году Буцько, які пасьля звальненьня зь міліцыі стаў дырэктарам камэрцыйнай транспартнай фірмы, нанёс свайму супрацоўніку Андрэю Захару «ня менш за 12 удараў у вобласьць галавы» кулакамі. Тым самым ён «прычыніў яму менш цяжкія цялесныя пашкоджаньні». Пацярпелы ў судзе заявіў, што ў яго «няма прэтэнзій» да абвінавачанага.

Пракурор запрошвала для Буцько 5 гадоў калёніі.

У 2020 годзе Буцько звольніўся са службы і выступіў супраць гвалту. У траўні 2021 году Лукашэнка пазбавіў яго званьня падпалкоўніка міліцыі запасу.

Пятро Буцько служыў у міліцыі больш за 20 гадоў, завяршыўшы службу намесьнікам начальніка РАУС у Карэлічах у 2017 годзе. У канцы 2020 году ён адбыў 32 дзён адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG