Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка памяняў трох намесьнікаў Макея і прызначыў двух міністраў


Будынак МЗС
Будынак МЗС

10 лютага Аляксандар Лукашэнка зрабіў кадравыя прызначэньні.

Сярод прызначаных — тры намесьнікі міністра замежных спраў, паведаміў блізкі да Лукашэнкі тэлеграм-канал «Пул первого».

Як паведамляе БелТА, першым намесьнікам міністра замежных спраў стаў Сяргей Алейнік (раней быў проста намесьнікам міністра).

Намесьнікамі Макея сталі Юры Амбразевіч (быў прадстаўніком Беларусі пры ААН у Жэнэве) і Ігар Назарук (быў дырэктарам дэпартамэнту палітыкі Эўразійскай эканамічнай камісіі).

Намесьнікамі міністра замежных спраў да кадравых перамен былі Сяргей Алейнік, Мікола Барысевіч, Яўген Шастакоў.

Лукашэнка таксама прызначыў новых міністраў адкуцыі і сельскай гаспадаркі— Андрэя Іванца і Ігара Брыла. Раней міністрам адукацыі быў Карпенка, якога Лукашэнка прызначыў кіраваць ЦВК, і Іван Крупко.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG