Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СК ініцыюе экстрадыцыю Ціханоўскай, прысуды Барысевіч і Сарокіну па справе «нуль праміле». Найважнейшае за 2 сакавіка


Арцём Сарокін і Кацярына Барысевіч на судзе над імі, Менск, 2 сакавіка 2021
Арцём Сарокін і Кацярына Барысевіч на судзе над імі, Менск, 2 сакавіка 2021

Сьледчы камітэт Беларусі абвясьціў у вышук Сьвятлану Ціханоўскую і ініцыюе працэдуру яе экстрадыцыі

Вынесьлі прысуд у справе «нуль праміле»: журналістцы Барысевіч — 6 месяцаў пазбаўленьня волі, лекару Сарокіну — 2 гады з адтэрміноўкай

У супольнай заяве прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасьці прызналі 5 новых палітвязьняў

Суд Кастрычніцкага раёну Віцебску асудзіў 24-гадовага грамадзяніна Ш. на 1 год абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за «зьдзек» зь дзяржаўнага сьцяга

Праваабаронца і сябра Рады Праваабарончага цэнтру «Вясна» Зьміцер Салаўёў стаў падазраваным у крымінальнай справе паводле арт. 342 «Групавыя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»

Міжнародны прафсаюз IndustriALL запатрабаваў ад БМЗ аднавіць на працы незаконна звольненых работнікаў

Міністар аховы здароўя: масавая вакцынацыя беларусаў ад COVID-19 пачнецца з красавіка

Міністэрствы абароны Беларусі і Расеі падпісалі праграму стратэгічнага партнэрства на 5 гадоў

Пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч павіншавала Міхаіла Гарбачова з 90-гадовым юбілеем

Эўразьвяз і ЗША ўвялі санкцыі за перасьлед Навальнага

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG