Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Масква — стратэгічны саюзьнік». Мінабароны Беларусі і Расеі падпісалі пяцігадовую праграму партнэрства


Расейскія вайскоўцы на парадзе ў Менску, архіўнае фота
Расейскія вайскоўцы на парадзе ў Менску, архіўнае фота

Міністэрствы абароны Беларусі і Расеі падпісалі праграму стратэгічнага партнэрства на 5 гадоў.

«Мы ўпершыню падпісалі такую праграму. Гэта дасьць магчымасьць дакладна выбудоўваць пэрспэктыву і разьвіваць наша супрацоўніцтва з Расейскай Фэдэрацыяй», — паведаміў памочнік міністра абароны ў пытаньнях міжнароднага супрацоўніцтва Алег Воінаў.

Ён адзначыў, што плян міжнароднага супрацоўніцтва — «самы вялікі», уключае больш за 160 мерапрыемстваў, зь якіх 40% — «практычнай накіраванасьці».

«Асаблівасьцю пляна супрацоўніцтва паміж нашымі ведамствамі стане практычная накіраванасьць узаемадзеяньня паміж родамі войскаў, дзе выразна вылучаныя падразьдзяленьні сухапутных войскаў, вайскова-паветраных сілаў, войскаў супрацьпаветранай абароны, сіл спэцыяльных апэрацый і паветрана-дэсантных войскаў», — дадаў ён.

Генэрал нагадаў, што падчас Усебеларускага народнага сходу кіраўніцтвам краіны было абвешчана: Расея — стратэгічны саюзьнік Беларусі.

2 сакавіка Аляксандар Лукашэнка правёў нараду ў пытаньнях беларуска-расейскага супрацоўніцтва ў вайсковай сфэры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG