Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 5 чалавек. У Беларусі такіх ужо 263


Новы палітвязень — блогер Руслан Ліньнік.
Новы палітвязень — блогер Руслан Ліньнік.

У супольнай заяве прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасьці прызналі 5 новых палітвязьняў.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зьняволеных і спыніць рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Новыя палітвязьні:

Руслан Ліньнік — блогер, абвінавачаны і зьмешчаны пад варту па арт. 369 Крымінальнага кодэксу (абраза прадстаўніка ўлады)

Віктар Царыкевіч — асуджаны судом Мастоўскага раёну па ч.1 і 2 арт. 339 (хуліганства) і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) на 1 год пазбаўленьня волі

Ігар Капанайка — асуджаны судом Фрунзэнскага раёну Менску па ч.1 арт. 339 (хуліганства) і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) на 1,5 года пазбаўленьня волі, грамадзянін Расейскай Фэдэрацыі

Ян Рымараў — асуджаны судом Жлобінскага раёну па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) на 2 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу

Юры Касьцюк — асуджаны судом Ленінскага раёну Берасьця па арт. 370 КК (зьнявага дзяржаўных сымбаляў) на 1 год абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасьці пацьвярджаюць свае патрабаваньні — дэкрыміналізаваць дыфамацыю і не дапускаць пазбаўленьня волі за абразу службовых асобаў, дзяржаўных органаў і сымбаляў. Менавіта па гэтых артыкулах перасьледуюць 5 новых палітвязьняў.

Агулам па стане на 2 сакавіка ў Беларусі 263 асобы прызнаныя палітвязьнямі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG