Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Сьвятлана Алексіевіч даслала віншаваньне былому прэзыдэнту СССР, ляўрэату Нобэлеўскай прэміі міру Міхаілу Гарбачову з нагоды ягонага 90-годзьдзя.
«Дарагі Міхаіл Сяргеевіч, я думаю, што жыць доўга, хоць гэта і нядоўга, сумна і цікава адначасова, — напісала Алексіевіч. — Як гэта хацелі б зрабіць мільёны людзей ва ўсім сьвеце, я хачу перадаць Вам словы любові і ўдзячнасьці за тое, што найлепшыя нашыя гады надзей прайшлі з Вамі. Мы ўсе тады былі рамантыкамі, але шлях да свабоды аказаўся не такім ясным, як нам марылася, ён стромкі і пакручасты.
І ўсё ж колькі б новых пакаленьняў ні прыйшло і з чым бы яны ні прыйшлі, Вы для ўсіх будзеце галоўным чалавекам ХХ стагодзьдзя. Мы больш удачлівыя — мы Вашыя сучасьнікі. Дзякуй».