Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар аховы здароўя: масавая вакцынацыя беларусаў ад COVID-19 пачнецца з красавіка


Дзьмітры Піневіч
Дзьмітры Піневіч

Міністар здароўя Беларусі Дзьмітры Піневіч сказаў пра гэта 2 сакавіка падчас выніковай калегіі галоўнага ўпраўленьня аховы здароўя Горадзенскай вобласьці.

«Цяпер завяршаецца вакцынацыя спэцыялістаў, якія маюць патрэбу ў гэтым у рамках сваёй прафэсійнай дзейнасьці. Што тычыцца ўсіх ахвотных, то пакуль што мы запісваем, лічым ахвотнікаў — іх шмат. Прыступім да вакцынацыі, калі атрымаем сваю вакцыну ў масавай вытворчасьці», — цытуе Дзьмітрыя Піневіча БелаПАН.

Піневіч адзначыў, што ў Беларусь прыйшла партыя з 40 тысяч дозаў другога кампанэнту вакцыны «Спутник V» з Расеі, неўзабаве прыбудзе яшчэ адна партыя ў 100 тысяч дозаў. Раней у Менск даставілі кітайскую вакцыну для вакцынаваньня 50 тысяч чалавек.

Міністэрства аховы здароўя 26 лютага паведамляла, што рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белмэдпрэпараты» пачало вытворчасьць расейскай вакцыны ад каранавірусу «Спутник V», а пасьля вывучэньня стабільнасьці першых сэрый вакцыны «напрацуюць прамысловыя сэрыі».

Акрамя таго, пачалося тэставаньне тэхналёгіі поўнага цыклю выпуску «Спутник V» на вытворчых магутнасьцях у Беларусі.

У міністэрстве тады ж выказалі ўпэўненасьць, што выпуск вакцыны на «Белмэдпрэпаратах» ня толькі забясьпечыць патрэбы беларусаў, але й дазволіць заняцца яе экспартам у трэція краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG