Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт ініцыяваў экстрадыцыю Ціханоўскай. А яна сёньня сустракаецца з кіраўніцтвам Фінляндыі


Сьвятлана Ціханоўская.
Сьвятлана Ціханоўская.

Сьледчы камітэт Беларусі заявіў, што завяршыў расьсьледаванне крымінальнай справы ў дачыненьні да чатырох давераных асобаў экс-кандыдаткі ў прэзыдэнты Святланы Ціханоўскай.

Пры гэтым СК ініцыюе працэдуру экстрадыцыю Сьвятланы Ціханоўскай.

«Ціханоўская цяпер абвешчаная ў вышук. Адпаведныя дакумэнты на яе экстрадыцыю перададзеныя ў Генэральную пракуратуру», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце СК.

Размова пра давераных асобаў Ціханоўскай, палітвязьняў Юрыя Ўласава, Тацяну Канеўскую, Дзьмітрыя Івашкова і Аляксандра Шабаліна.

Паводле СК, абвінавачаныя з удзелам Ціханоўскай «абмяркоўвалі плян арганізацыі масавых беспарадкаў у Гомлі, а таксама захопу будынкаў адміністрацыі і выканкамаў, прызначэньні замест кіраўнікоў і старшынь сваіх асобаў. Падтрымаўшы плян, Ціханоўская нібыта пагадзілася выдаць грошы на закупку электрашокераў, газавых балёнчыкаў, рацый, мэгафонаў, мікрафонаў, iншых прадметаў і прылад».

Справа перададзеная пракурору для накіраваньня ў суд.

Прэсавая служба Сьвятланы Ціханоўскай адрэагавала на абвінавачваньні Сьледчага камітэту:

«За час перадвыбарчай праграмы і месяцы пратэсту пасьля выбараў каманда Сьвятланы Ціханоўскай мела зносіны і працягвае мець зносіны з вялікай колькасьцю беларусаў. Частка з іх заўсёды была і працягвае заставацца арыентаванай на радыкальныя меры – але Святлана Ціханоўская ніколі ня ўдзельнічала ў распрацоўцы такіх плянаў. На апублікаваным відэа бачна, што яна выйшла з пакою, каб не працягваць абмеркаваньне. І, як паказваюць больш за 200 дзён беларускага пратэсту, Святлана Ціханоўская і яе каманда падтрымлівалі толькі мірныя мэтады».

Сьвятлана Ціханоўская пасьля выбараў, вынікі якіх яна не прызнала, пад ціскам сілавікоў і спэцслужбаў была вымушаная зьехаць у Літву. 2–4 сакавіка яна знаходзіцца зь візытам у Фінляндыі, дзе сустракаецца з кіраўніцтвам краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG